Такую заяву зрабіў былы ўпанаважаны прэзыдэнта Ўкраіна па правах дзіцяці Юры Паўленка.
«Сёньня 8 мільёнаў украінскіх дзяцей Расея выракла жыць пад дулам аўтамата, у атмасфэры пастаяннага страху, гвалту, тэрору. Можна сказаць, што амаль мільён украінскіх дзяцей сталі ахвярамі прарасейскіх і расейскіх тэрарыстаў», — заявіў Паўленка.
Ён сьцвярджае, што вялікая колькасьць дзяцей пацярпела ад страты бацькоў і апекуноў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны, асабліва ў Луганскай і Данецкай абласьцях.
10 тысяч сямей зь дзецьмі выехалі з акупаванай тэрыторыі Крыма на матэрыковую частку Ўкраіны.
Паводле дадзеных Данецкай абласной адміністрацыі, з 9 траўня ў Данецкай вобласьці падчас баявых дзеяньняў паранена сямёра няпоўнагадовых.