У Менску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе

Your browser doesn’t support HTML5

У менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы адбылася памінальная служба з нагоды 15-й гадавіны масавай гібелі людзей у пераходзе станцыі мэтро «Няміга». 30 траўня 1999 году падчас піўнога фэсту ў цісканіне загінулі 53 чалавекі. У набажэнстве ўзялі ўдзел блізкія і сябры ахвяраў трагедыі. Разам яны прайшлі хросным ходам да месца трагічнага здарэньня.