Доктар эканамічных навук, прафэсар Барыс Жаліба скептычна ставіцца да падпісанай сёньня ў Астане Дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Жаліба: «Нічога добрага ня будзе. Мы і раней нічога спрыяльнага не адчувалі ад гэтых усялякіх саюзаў, у тым ліку і ад Адзінай эканамічнай прасторы.
А самае такое непрыемнае, што было апошнім часам і што адчулі ўсе беларусы, — гэта падвышэньне ўвазнога мыта да расейскага роўню. У выніку цэны на замежныя машыны падскочылі так, што сярэдняму беларусу ўжо і не набыць больш-менш прыстойнае аўто.
Ну што, скажыце, адчуў звычайны абывацель ад таго, што ёсьць Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора? І што ён адчуе ад Эўразійскага саюзу? Мы адчуваем толькі шалёную інфляцыю ды шалёныя цэны на сьвініну.
Пакуль ад кіраўнікоў ідуць адны словы ды абяцанкі. Ну вось яны захапляюцца, што будзе адзіны рынак на 170 мільёнаў чалавек. Ну і што? Эканомікі розныя. У Расеі і Казахстану — сыравінная, у нас — іншая. Надзея Лукашэнкі, што з наступнага году мыта за нафтапрадукты будзе заставацца ў нашым бюджэце, а не вяртацца ў Расею, ня спраўдзілася. Або спраўдзіцца толькі часткова».