Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра хуткае падпісаньне дэкрэту, які будзе рэгуляваць рух кіраўнічага пэрсаналу па службовай лесьвіцы, уключна зь пераходам звольненых за правіны чыноўнікаў з адной установы ў іншую.
Пра тое, што такі дэкрэт ужо ляжыць на стале і хутка будзе падпісаны, Аляксандар Лукашэнка нагадаў на нарадзе па праблемах нарыхтоўкі кармоў і жывёлагадоўлі, якая адбылася 27 траўня. «Учора мне яго палажылі на стол — па, скажам наўпрост, „прыгонным праве“. Мы замыкаем на губэрнатара ўсё. Ты ня звольнісься і не пяройдзеш (памятаеце, я казаў у пасланьні). Дык пачынайце ж вы шавяліцца, каб народ не сказаў: што вы нас заціскаеце, а самі незразумела як працуеце? Таму ўсе паўнамоцтвы ў бліжэйшы тыдзень пяройдуць у рукі органаў улады, і „шалтай-балтай“ ужо ня будзе».
Супроць якога «шалтай-балтай» падрыхтаваны ў нетрах улады дэкрэт, пра які казаў Аляксандар Лукашэнка? У апошнім пасланьні Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу, зь якім кіраўнік дзяржавы выступаў у канцы красавіка, пра гэты дэкрэт згадвалася, калі гаворка ішла пра сыстэму барацьбы з карупцыяй сярод чыноўнікаў і кіраўнічага пэрсаналу. «Бліжэйшым часам мной будзе падпісаны дэкрэт, ён на выхадзе, які аднойчы і назаўсёды скончыць зь „пераскокваньнем“ з крэсла ў крэсла і разгільдзяйствам кіраўнікоў усіх рангаў... Па-першае, будзе ўсталявана пэрсанальная адказнасьць кіраўнікоў і адмыслоўцаў за агульны стан спраў на давераным ім прадпрыемстве... Па-другое, гэтым дэкрэтам будзе ўведзена абавязковае ўзгадненьне мясцовай уладай любога перамяшчэньня кіраўнікоў, намесьнікаў і галоўных адмыслоўцаў — і дзяржаўных, і прыватных. Падкрэсьліваю, усіх без выключэньня. Хай прыватнікі мяне пачуюць — іх гэта будзе тычыцца наўпрост», — казаў тады Аляксандар Лукашэнка.
Раней Лукашэнка ўжо спрабаваў указам забараніць звальняцца працоўным з прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі на час мадэрнізацыі. Старшыня кангрэсу незалежных прафсаюзаў Беларусі Аляксандар Ярашук лічыць, што гэтыя захады нічога не далі і гэта ж чакае спробы ўвесьці «прыгоннае права» для кіраўнікоў прадпрыемстваў:
«Памятаецца, з паўгода таму было на „Фандоку“ ў Бабруйску, што працаўніка, які хацеў звольніцца, прымушалі вяртаць заробкі. То бок чалавека, калі ён хоча звольніцца, нічога не стрымае. Той указ быў яўна бязглузды, і таму, па вялікім рахунку, ён проста не працуе. І дзякуй богу, што не працуе. Беларускі народ мудрэйшы за такія дэкрэты. Тая ж намэнклятура, тыя ж кіраўнікі па-ціхаму паміж сабой нешта ўзгодняць ды вырашаць пытаньне. Вы ж ведаеце, колькі ў нас народу выехала на працу ў тую ж Расею! І калі чалавека ня хочуць звольніць, дык ён можа проста раз напіцца, другі, пяты, каб толькі звольнілі за прагулы. І нават калі ўсё роўна не звальняюць, дык кідае тую працоўную кніжку і ад’яжджае. Таму, з майго пункту гледжаньня, такія захады — усё роўна што рэшатам ваду чэрпаць. Упэўнена вам кажу: новы дэкрэт будзе гэтак жа выконвацца, як дэкрэт адносна працаўнікоў прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі».
На ўчорашняй нарадзе з удзелам Лукашэнкі гаворка ішла, сярод іншага, пра недахоп сьвініны ў беларускіх крамах. Аляксандар Ярашук нагадаў, як 20 гадоў таму, калі ён працаваў намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму, таксама востра паўстала праблема недахопу сьвініны. «Тады мяса ў Польшчы было даражэйшае ўдвая, але Лукашэнка прапаноўваў набываць сьвініну ў Польшчы, замест таго каб стымуляваць сваіх фэрмэраў. Мінула 20 гадоў, цяпер у нас мяса каштуе ўдвая даражэй — і зноў хочуць набываць яго ў Польшчы. Кола замкнулася, заганнасьць падобных мэтадаў кіраваньня відавочная, але яны працягваюцца», — адзначае Аляксандар Ярашук:
«Беларускі рэжым, паўтаруся, зрабіўся закладнікам сваёй палітыкі. Ён вымушаны закручваць гэтыя шрубы і будзе рабіць, хутчэй за ўсё, падобныя захады і ў іншых галінах».
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуе, што размовамі пра барацьбу з карупцыяй сярод чыноўнікаў Аляксандар Лукашэнка проста адводзіць увагу насельніцтва ад галоўнага — зьбядненьня людзей і правалу ягонай эканамічнай палітыкі. Абсалютна неправавым лічыць старшыня АГП і ўмяшаньне дзяржавы ў справы прыватных прадпрыемстваў праз загад узгадняць з органамі ўлады кадравыя пытаньні прыватнікаў. Што дадуць такія захады, калі яны ўсё ж будуць рэалізаваныя?
«Вынікі будуць такія: цэны падымуцца, а эканамічная актыўнасьць людзей зьменшыцца, бо кіраўнічага пэрсаналу стане менш. І ўзрастуць праблемы з занятасьцю людзей, бо іх вырашаюць камэрсанты, а тых стане меней. Таму я бачу тут толькі голы папулізм. А калі будзе гэта рэалізавана, то гэта прывядзе да павелічэньня эканамічнай эміграцыі».