Сяргей Абламейка: «Хачу, каб „Настальгію“ прачытала моладзь»
Your browser doesn’t support HTML5
Дзе б і куды б ні вандраваў пісьменьнік і журналіст Сяргей Абламейка, як сьцьвярджаецца ў выдавецкай анатацыі да новай ягонай кнігі «Настальгія», усе падарожжы заканчваюцца ў беларускай гістарычнай і культурнай прасторы. Як усьведамляе і разумее яе аўтар? Ці можна зьмяніць сытуацыю да лепшага нават у наш неспрыяльны для разьвіцьця культуры час? Ці не застаецца і сёньня беларушчына беспрытульнай папялушкай, як яе колісь назваў Сяргей Абламейка?