Дваццаць гадоў таму, у пачатку 90-х, у Менску ладзіліся беларускамоўныя гарадзкія сьвяты, вяртаўся да ўжытку гарадзкі герб з выяваю Божае маці (на адпаведным магдэбурскай эпосе авальным шчыце адліты Валяр’янам Янушкевічам і вывешаны ў залі гарадзкой рады), не без інэрцыйнага супраціву адраджаліся да паўнавартаснага афіцыйнага жыцьця словы — накшталт «мытні», выходзіла менская гарадзкая газэта «Добры вечар».
Вось жа на старонках тае газэты на мяне напаў пэўны гістарычны публіцыст. За слова мянчук, адраджэньню якога я тады як мог спрыяў. Асноўным контраргумэнтам было тое, што форма жаночага роду ад мянчук нібыта мае быць мянчучка, а яна — жыхарка Менску — пакрыўдзіцца. Я тады грунтоўна адказаў спрэчніку. Гісторыя нас рассудзіла: сёньня мала хто з тых, хто рэальна гаворыць па-беларуску, сумняваецца ў праве на жыцьцё формы мянчук. І ўсё ж нагадаю свае доказы.
Мянчук — традыцыйная, праўда, не летапісная (там былі мяняне) ці зафіксаваная ў ВКЛаўскіх дакумэнтах, а народная форма. Яе рэха — ва ўсходнебеларускім прозьвішчы Мінчукоў, у псэўданіме Міншчук, які, паводле Я. Карскага, прыбраў менскі пісьменьнік XIX стагодзьдзя Аляксандар Валіцкі, каб, дарэчы, падкрэсьліць сваю беларускасьць усупор польскаму mińszczanin. Заўважма, як фармант —(ч)анін у гэтым слове аб’яднаў расейскую (минчанин) і польскую мовы.
«Мянчук» («Мінчук») — менавіта гэтак звалася выдавецтва, куды перш аддаў сваю «Жалейку» ў 1906 годзе малады Янка Купала. Сярод заснавальнікаў выдавецтва — крытык і публіцыст Уладзімер Самойла, які ў адным зь лістоў заявіў сваё, так бы мовіць, credo: Я ж — не вільнюк, а мянчук. Вось так. Жыхары абодвух вялікіх гарадоў, што адыгралі знакавую ролю для беларускай гісторыі й дзяржаўнасьці, называліся ў народнай мове пачатку 20 стагодзьдзя пры дапамозе суфіксу -ук (або -юк).
(Наагул была тады мода называць выдавецтвы найменьнямі гараджанаў: у віленскім выдавецтве «Палачанін» выйшла Шаўчэнкава «Кацярына» пад рэдакцыяй таго ж Купалы.)
Што да Вільні, то былі і старадаўні вільневец, і ноўшы віленец, і, урэшце, вілянчук (сам чуў, як сябе так называў Лявон Луцкевіч). Вільнюк — больш народная форма; сёньня яе ўжываюць носьбіты так званай пальшчызны крэсовай зь Віленшчыны.
На жаль, у сучасных акадэмічных слоўніках — Тлумачальным, перакладных расейска-беларускіх — няма назваў жыхароў паселішчаў (хаця назвы жыхароў краінаў ёсьць — напрыклад, кубінец).
Іронія лёсу, што яны ня трапілі таксама ў тапанімічныя даведнікі — зборы геаграфічных назваў.
Іх няма ані ў 6-тамовым даведніку Я. Рапановіча 1980-х гадоў, ані ў добра вывераным, амаль вычарпальным даведніку пад рэдакцыяй В. Лемцюговай, што выйшаў апошнімі гадамі.
Назвы жыхароў паселішчаў (навуковая назва катайконімы, ад грэцкага «паводле месца жыхарства»), апынуліся як бы паміж уласнымі назвамі, ад якіх яны ўтвораныя, і звычайнымі словамі агульнай лексыкі.
Каб мы ведалі сваю моўную традыцыю, не было б непаразуменьняў. Кагадзе ў незалежным віцебскім інтэрнэт-выданьні зьявілася эмацыйная публікацыя — маўляў, нам, жыхарам гораду, навязваюць штучную саманазву віцябляне. А трэба віцябчане. Вось жа дыскусія гэтая пэрыядычна вяртаецца, не раўнуючы камэта, з кожным наступным пакаленьнем.
Думаю, усё ж віцябляне. Гэтую назву, якой, пэўна, гэтулькі сама гадоў, колькі гораду, апошнія гадоў сорак спрабуе выціснуць іншая: віцябчане. Легенда прыпісвае выбар кіраўніку камуністычнай партыі Беларусі. Маўляў, у слове віцябляне ён пачуў нядобрыя сугуччы, і калі ў 1974 годзе на 1000-годзьдзе Віцебску прагучаў ягоны выступ — там былі толькі віцябчане, якія такім чынам замацаваліся. Цяпер так паназывалі і фабрыкі, і іншае.
Хаця такую форму фіксавалі і раней. Вядомы этнограф П. Шэйн у «Дополнениях и заметках к толковому словарю Даля» (1873) прапаноўвае фіксаваць у нарматыўных слоўніках назвы жыхароў і цікава тлумачыць, чаму гэта трэба:
Але тое, што Шэйн запісаў пінчука і мінчука ў палянізмы, сьведчыць, што ён ня надта адчуваў словаўтваральныя адрозьненьні паміж мовамі. Што да Шэйнавага віцябчаніна, то, відаць, ён сам утварыў гэтую форму зь віцябшчаніна. Цікава, што Гістарычны слоўнік беларускай мовы апошнюю форму фіксуе, але гэта... удзельнік сэкты:
Як бачым, віцябляне (віцьбляне) шчыльнымі радамі йдуць празь летапісы й юрыдычныя дакумэнты Вялікага Княства Літоўскага. «Што жъ послу изъ нашее земли, из Литовъское, и гостю, — или ляхъ, или русинъ, или полочанинъ, или витблянинъ и смолнянинъ, — тымъ путь чыстъ изо всее моее отчыны въ Псковскую землю» — гэта з Дамоўнай граматы вялікага князя Казімера з Псковам ад 30 сьнежня 1440 году.
Слова віцяблянін утворанае ад асновы Віцеб-, а яна — ад назвы рэчкі Віцьбы. Фанэтычна гэта як рымлянін ад Рыму: пасьля губных б або м устаўляецца ль. Прыдзьвінскія гарады часта завуцца ад меншай рэчкі: Полацак ад Палаты, Дзісна ад Дзісны-Дзісёнкі. Што ж да Віцьбы, то ад яе магчымае яшчэ адно ўтварэньне: віцьбічы. Такі псэўданім сабе прыбраў народжаны ў цяпер падрасейскім Вяліжы Юрка Шчарбакоў — Юрка Віцьбіч (во ў каго моўнае чуцьцё). Але пакіньма гэты назоў кніжна-рамантычнаму стылю. Віцябляне ёсьць і ў гістарычным слоўніку беларускае мовы, і ў знакамітым «Расійска-беларускім слоўніку» С. Некрашэвіча і М. Байкова 1928 году.
Мова сьведчыць, што жаночы варыянт на -учка магчымы. Скажам, жыхар легендарнай палескай сталіцы кветак Давыд-Гарадка завецца гарадчук, а жыхарка — гарадчучка; вёска Тонеж — таняжучка, Лельчыцы — ляльчучка. Урэшце, паляшук і паляшучка; сапраўды на Палесьсі такая мадэль найбольш пашыраная.
Але неабавязкова мужчынскія і жаночыя формы назваў паводле месца жыхарства маюць быць блізкія, сымэтрычныя: у Коласавым Сьвержні («а ў Сьвержань пойдзе — купіць пляцку») сьвяржанін і сьвержаніца (ацаніце велічнасьць жаночага найменьня!), у палескіх Велямічах — велямюк і велямíчанка, урэшце — тураве́ц і тураўлянка. Дарэчы, з агульнай лексыкі: шляхцюк — шляхцянка. То зусім нармальная й гарманічная пара: мянчук і мянчанка. Слова Віленка занятае, гэта рэчка ў Вільні, за якой раён Зарэчча (багемны У́жупіс па-цяперашняму). То вільнянка, вілянчанка.
Зь вёскамі прасьцей. Усё ж і ў вёску, і ў гэтую моўную сфэру абрусеньне прыйшло параўнальна нядаўна, людзі зьберагаюць шматвекавыя беларускія традыцыі называньня, таму проста слухайма, асабліва старэйшых. Часам проста песьня: семігошчаніца — жыхарка Сямігосьцічаў, галавянчáньня з Галавенчыцаў, барталамеевец — з Барталамееўскай Рудні, кня́жбарац з Княжабор’я. І пра мілагучнасьць дбалі. Людзей з Задуб’я — радзімы гісторыка і літаратуразнаўцы Анатоля Сідарэвіча — газэта «Зьвязда» наўздагад назвала задубцы — ён неадкладна паправіў: задубе́нцы!
Трэба ўслухоўвацца ў народную мову ды ў гістарычную традыцыю, каб не памыліцца з назвамі жыхароў большых гарадоў, якія зазналі палянізацыю і асабліва русіфікацыю. Скажам, суфіксы -віч-ы ды -шчын-а пры ўтварэньні народных катайконімаў прапускаюцца. З Паўлавічаў — паўлаўскія ці паўлаўцы. Таму як у Сейлавічах сейлаўцы, так у Баранавічах баранаўцы, у Ра́дашкавічах ра́дашкаўцы (ужывае літаратар Уладзімер Содаль), а ў Асíпавічах асíпаўцы.
У даўніну пашыраны быў суфікс -анін, некаторыя старыя гарады яго сабе зьбераглі: віцябляне, палачане, лідзяне, мазыране, случане. Але што да Слуцку — ноўшая, народная назва случакі замацавалася дзякуючы Слуцкаму збройнаму чыну і цяпер зусім раўнапраўная.
А найбольш тыповая мадэль для сучаснае мовы — з суфіксам —ец. Берасьцейцы, горадзенцы, магілёўцы, гомельцы (хоць ёсьць і гамельчукі; падазраю, што гэты назоў утвораны пакаленьнем адраджэнцаў 1980-х гадоў на ўзор менчука-віленчука; у старой мове былі гамяляне). Усё па-нашаму, усё самабытна й пазнавальна. Трымаймася свайго — нават калі пад рукой няма слоўніка.
У межах Рэспублікі Беларусі цяпер 23981 «жывое» паселішча, а яшчэ ж ёсьць зьніклыя вёскі, традыцыйныя раёны гарадоў (г. зн. ня Ленінскі раён, а, прыкладам, Серабранка), і жыхароў і жыхарак усіх іх трэба неяк па-беларуску называць. Як і насельнікаў гарадоў, мястэчак і вёсак па-за межамі дзяржавы — тых самых Вільні ці Смаленску. Гэта патэнцыйна дзясяткі тысячаў словаў. На слоўнікі надзеі няма, спрабуйма самі ўлавіць дух беларускае мовы. Што да назваў жыхароў меншых паселішчаў — вёсак, хутароў — то заклікаю ўсіх неабыякавых пачуць старэйшых людзей і занатаваць за імі гэтыя моўныя пэрліны — дзеля наступных пакаленьняў беларускамоўных.

Жыхарка Віцебску — бясспрэчна, віцяблянка. А жыхарка Менску й Вільні? Няўжо «мянчучка» і «вільнючка»?