Карэліцкі раённы суд пакараў Алеся Залеўскага штрафам на 30 базавых велічынь за выраб і распаўсюд інфармацыі для тэлеканалу «Белсат» без адпаведнай акрэдытацыі.
Паводле Алеся Залеўскага, пратакол на яго ў Карэліцкім РАУС склалі дзякуючы пільнасьці аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які нібыта глядзеў перадачы «Белсата», убачыў сюжэт пра Мір і вырашыў спраўдзіць, ці законна на тэрыторыі раёну працаваў Залеўскі. І вось высьветлілася, што той ня меў акрэдытацыі для працы на замежнае СМІ на тэрыторыі Беларусі.
Паводле міліцэйскага пратаколу Залеўскага зьвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі для замежнага СМІ, дакладней — спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», што зьяўляецца часткай кампаніі Telewizja Polska S.A.
Сам Залеўскі распавядае, што напярэдадні Вялікадня як фрылансер здымаў сюжэт пра тое, як захоўваецца культурная спадчына ў Беларусі, і пра ролю і магчымасьці прыватнай ініцыятывы ў гэтай справе. З гэтай мэтай ён наведаў прыватны музэй Віктара Сакеля ў Міры.
Залеўскі: «Я паехаў у Мір, каб паказаць прыватны музэй, у якім больш арыгінальных аўтэнтычных рэчаў, чым у музэі, што ў Мірскім замку. Я, да прыкладу, убачыў там ложак, на якім спаў князь Мірскі, стол, за якім абедалі князі, крэслы, на якіх яны сядзелі — усё гэта ўнікальныя арыгінальныя рэчы, а ня копіі, як гэта ёсьць цяпер у самім Мірскім замку».
У судзе быў заслуханы сьведка Віктар Сакель, які засьведчыў, што Залеўскі браў у яго інтэрвію, але ня больш за тое. Сам Залеўскі з рашэньнем суду ня згодны, бо лічыць, што ён як фізычная асоба сам ня мог ні зрабіць, ні тым больш распаўсюдзіць тэлевізійную праграму.
Залеўскі: «Я нават не зьяўляюся афіцыйным прадстаўніком каналу „Белсат“, і дзіўна, што мяне, фізычную асобу, асудзілі за праграму, падрыхтаваную тэлеканалам і распаўсюджаную тэлеканалам. Чамусьці ў судзе палічылі, што гэта я — тэлеканал „Белсат“ і ў мяне стаіць сатэлітарная сыстэма, якая пасылае сыгнал у космас і распаўсюджвае яго. У мяне няма такіх магчымасьцяў, але суд гэта пад увагу не прыняў і аштрафаваў мяне».
Сёлета гэта ўжо трэцяя падобная справа на Гарадзеншчыне. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат». У сярэдзіне траўня падобны пратакол быў складзены за супрацу зь «Беларускім Радыё Рацыя» яшчэ на аднаго незалежнага журналіста — Андрэя Мялешку. Суд над ім пакуль не адбыўся.
Супрацоўнікі тэлеканалу «Белсат», а таксама «Беларускага Радыё Рацыя» ўжо некалькі гадоў дамагаюцца ад МЗС Беларусі адпаведнай акрэдытацыі, але ўвесь гэты час атрымліваюць адмовы. Залеўскі нагадаў: яшчэ ў 2010 годзе Лукашэнка заявіў, што «ня хоча» вяшчаньня «Белсату» ў Беларусі, бо, маўляў, «калі яны там антыбеларускую прапаганду вядуць на гэтым канале, то і слушна робяць адпаведныя структуры, якія іх не рэгіструюць».
Гарадзенскі журналіст Віктар Парфёненка, да прыкладу, падаваў дакумэнты на акрэдытацыю ў якасьці журналіста «Радыё Рацыя» шэсьць разоў і шторазу атрымліваў адмовы. Ён лічыць, што за апошнія гады са свабодай слова ў Беларусі нічога не зьмянілася, тым ня менш працягне адстойваць свае правы:
Апошнія гады я спрабую выправіць сваё становішча і паставіць яго ў прававое поле. Я ўжо напісаў заяву на імя міністра замежных спраў спадара Макея, у якой у якасьці адміністрацыйнай скаргі патрабую патлумачыць мне прычыны адмовы, і таксама раю кіраўніцтву МЗС перагледзець рашэньне, прынятае камісіяй».