Сэзон адпачынкаў прымушае беларусаў карэктаваць ранейшыя пляны. Найперш даводзіцца пераглядаць магчымасьць вакацыяў у Крыме, дзе ў выніку расейскай акупацыі сытуацыя застаецца няпэўнай.
На сайце беларускага дзяржаўнага турапэратара «ЦэнтарКурорт» ад нядаўняга часу «Крым і ўзьбярэжжа» значыцца ў разьдзеле «Расея». Перадусім прапануецца адпачынак і лекаваньне ў санаторыі «Белоруссия» на курорце Місхор. Пуцёўкі для дарослых стартуюць ад 65 даляраў на суткі, для дзяцей да 18 гадоў — ад 55 даляраў. Аднак, прызнаюцца ў «Цэнтаркурорце», карпусы практычна пустуюць:
«Цяпер продажы фактычна адсутнічаюць, бо ў гэтым годзе праца з санаторыем „Белоруссия“ ў Місхоры вядзецца толькі пад адрасныя заяўкі. Ажыятажу, як у папярэднія гады, са зразумелых прычынаў няма. Адпаведна, пакуль што далёкія ад запаўненьня і самі памяшканьні».
Адказная за місхорскі напрамак у офісе турыстычнага апэратара Анастасія Сырамалот канстатуе, што на беларускіх турыстаў разьлічваць не выпадае, таму месцы ў беларускіх санаторыях у Крыме ўсё больш актыўна прапануюцца расейцам:
«Безумоўна, адбілася сытуацыя ва Ўкраіне на агульным становішчы. Прынамсі, не параўнаць з папярэднімі гадамі, як людзі імкнуліся ў наш санаторый. Нават больш справа ў тым, што дабрацца стала праблематычна. Беларуская чыгунка дала расклад ад 1 да 15 чэрвеня на цягнік Менск — Сымфэропаль, дык хоць нейкая пэўнасьць. Праўда, самалётаў па-ранейшаму няма, хіба што з Масквы. Вядома, выходзіць на расейскі рынак і сам санаторый, таму заяўкі ад расейскіх прадпрыемстваў ужо ёсьць. Думаю, расейцы паедуць, таму што на беларускі рынак спадзявацца не выпадае. То бок, вышукваюцца нейкія іншыя варыянты загрузкі. Хай у невялікай пакуль колькасьці, але ўсё ж едуць людзі».
Кампанія «Белавія» на ўсё лета скасавала рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск-Сымфэропаль. У той жа час чыгуначны рух са сталіцы Беларусі да паўвострава застаецца, і ад сярэдзіны траўня нават вернутыя некаторыя раней адмененыя прыпынкі. Аднак калі ў ранейшыя гады ў разгар сэзону адпачынкаў набыць квіток на цягнік было практычна немагчыма, то цяпер вагоны напаўпустыя, а шмат хто з пасажыраў выходзіць далёка ад крымскага перашыйку.
Турыстычная прывабнасьць Крыму ўпершыню за многія дзесяцігодзьдзі апынулася пад пытаньнем. Расейскі прадпрымальнік Аляксей Дудзінаў тры гады таму пераехаў у Хэрсонскую вобласьць, дзе, сярод іншага, займаецца аздараўленчымі праектамі. Па яго словах, сёлета няма ніякіх падставаў прагназаваць, каб нешта прымусіла людзей ехаць туды адпачываць:
«Гэты сэзон правалены, тут няма ніякага сумневу. Магчыма, нешта адкарэктуе пачатак лета, але людзі ўсё роўна будуць баяцца той зброі, якая там засталася і працягвае разыходзіцца сярод насельніцтва, будуць баяцца замініраваных палёў, якія зьяўляюцца на новай мяжы. Людзі адназначна будуць баяцца ісьці ў горад, дзе могуць усплыць нейкія незразумелыя баевікі. Хоць з часам, верагодна, сытуацыя нармалізуецца, бо просты народ усё ж хоча міру, хоча жыць у шчасьці і прадказальнасьці. Як земляробы хочуць сеяць і зьбіраць ураджай, людзі, зьвязаныя з турыстычным бізнэсам, хочуць, каб да іх прыяжджалі і пакідалі грошы».
Галіна Цяглова — родам зь Беларусі. Апошнія гады жыве ў Крыме і, як і многія крымчане, займаецца прыёмам і разьмяшчэньнем гасьцей. Расказвае, што крымскае ўзьбярэжжа пачалі асвойваць расейцы, якія паступова замяняюць іншых турыстаў:
«Едзе досыць актыўна Расея, прычым, як я кажу, усё больш „дальняя“ — пачынаючы ад Новасыбірску і далей. Украіна, дарэчы, таксама. Хто любіў Крым і сюды прыяжджаў, калі не было блякаваньня чыгуначных шляхоў, калі прадаваліся квіткі, ужо прыяжджалі: і выставу тульпанаў у Нікіцкім батанічным садзе наведвалі, і на выходныя ў траўні былі. Складаней некаторым было з машынамі ехаць, з мытнямі. А цягнікамі — мытні хоць і ёсьць, але там усё прасьцей. Скажу так, што на ліпень-жнівень броні хапае. Адзінае, што ў нас цяпер блякаваныя шмат якія ўкраінскія банкі, таму мы ня можам атрымліваць матэрыяльную бронь. Але сталыя кліенты, якія кажуць, што будзем летам жыць там і там, — такіх на сярэдзіну лета ўжо шмат».
Расейскія ўлады абяцаюць ператварыць Крым у Лас-Вэгас, арганізаваўшы на паўвостраве забаўляльныя цэнтры для аматараў вострых адчуваньняў. Разам з тым новаабраны прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што адной з прыярытэтных задач на сваёй пасадзе лічыць вяртаньне Ўкраіне акупаванай тэрыторыі.

Едзе досыць актыўна Расея, прычым, як я кажу, усё больш „дальняя“ — пачынаючы ад Новасыбірску і далей