Сьледчы камітэт завяршыў папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве
Сьледчыя скончылі расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць былога дырэктара праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла цяперашняя дырэктарка «Плятформы інавэйшн» Алёна Красоўская-Касьпяровіч.
Паводле яе дадзеных, Андрэй Бандарэнка, які з красавіка сядзіць на «Валадарцы», ужо знаёміцца з матэрыяламі справы:
«У дадзены момант ён ужо знаёміцца з матэрыяламі справы. Ён, мы ведаем, вядзе запісы, выпіскі са справы. Абвінавачаньне яму выстаўленае па трох частках 339-га артыкула Крымінальнага кодэксу. Яму інкрымінуюць 3 эпізоды, у двух зь якіх фігуруюць жанчыны».
Адзін з эпізодаў, пра якія распавяла Алёна Красоўская-Касьпяровіч, быў зьняты на відэа, і сьледчыя выклалі яго ў інтэрнэт пасьля арышту Андрэя Бандарэнкі. На гэтым відэа Андрэй Бандарэнка, калі адна зь дзьвюх жанчын здымае яго на мабільны тэлефон, б’е яе па руцэ нагой, а потым адштурхоўвае другую жанчыну. Другі эпізод тычыцца бойкі Бандарэнкі з удзелам тых самых жанчын у пад’езьдзе свайго дому. Трэці эпізод узяты са справы, заведзенай на праваабаронцу раней, у лютым. Тады Андрэй Бандарэнка счапіўся з вулічным мінаком, які яго абразіў. Прынамсі адносна гэтага эпізоду Алёна Красоўская-Касьпяровіч, якая была сьведкай інцыдэнту, не выключае правакацыі супроць свайго калегі:
«Мы выйшлі з кафэ, і да нас адразу падышоў малады чалавек, які папрасіў цыгарэту і запалку. Андрэй даў яму цыгарэту і запаліў у далонях запалку. І раптам малады чалавек яго адштурхнуў са словамі «дай сам запалю, я ня ведаю, што ты рабіў гэтымі рукамі». Для чалавека, які пабываў за кратамі, гэта вельмі абразьліва, і таму ў нас і ўзьніклі сумненьні, ці ня быў гэты малады чалавек «падасланым казачком».
Адносна двух іншых эпізодаў Алёна Красоўская-Касьпяровіч лічыць, што «пра іх усё можна будзе даведацца толькі ў судзе».
Ці прызнае Андрэй Бандарэнка сябе вінаватым? Дакладна гэта праваабаронцам невядома, бо адвакат даў падпіску аб неразгалошваньні і нічога пра пазыцыю падабароннага не паведамляе. У лістах з «Валадаркі» Андрэй Бандарэнка таксама не абмяркоўвае матэрыялаў справы, але пэўныя высновы ягоныя сябры ўсё ж зрабіць могуць:
«Нам ён піша, што вінаваты і глыбока раскайваецца. Але абмяркоўваць ягоную пазыцыю на сьледзтве і ў судзе мы не рызыкуем, бо можам цалкам страціць зь ім перапіску».
У «Плятформе інавэйшн» не выключаюць, што справу былога дырэктара ўстановы Андрэя Бандарэнкі перададуць у суд да сярэдзіны чэрвеня. Сьледчы камітэт Беларусі ўжо выказаў меркаваньне, што працэс над праваабаронцам будзе адкрыты. Андрэю Бандарэнку пагражае да 7 год зьняволеньня.
Андрэй Бандарэнка — былы палітвязень, адбыў за кратамі каля 2 гадоў паводле сфабрыкаванага абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Перасьлед Андрэя Бандарэнкі пачаўся пасьля ягоных спробаў абрацца ў дэпутаты Нацыянальнага сходу ў 2008 годзе.
Паводле яе дадзеных, Андрэй Бандарэнка, які з красавіка сядзіць на «Валадарцы», ужо знаёміцца з матэрыяламі справы:
«У дадзены момант ён ужо знаёміцца з матэрыяламі справы. Ён, мы ведаем, вядзе запісы, выпіскі са справы. Абвінавачаньне яму выстаўленае па трох частках 339-га артыкула Крымінальнага кодэксу. Яму інкрымінуюць 3 эпізоды, у двух зь якіх фігуруюць жанчыны».
«Дай сам запалю, я ня ведаю, што ты рабіў гэтымі рукамі». Для чалавека, які пабываў за кратамі, гэта вельмі абразьліва