Парашэнка: Ня Пуціну тлумачыць нашу Канстытуцыю

Пятро Парашэнка

У першым сваім інтэрвію ў якасьці прэзыдэнта Пятро Парашэнка сказаў журналісту «Камэрсанта» Андрэю Калесьнікаву,што ён не прызнае за Расеяй ролі «сусьветнага жандара», які вырашае, што ва Ўкраіне легітымна, а што не.

Калесьнікаў: Пуцін казаў шмат разоў, што фармальных падстаў для таго, каб лічыць Януковіча нелегітымным прэзідэнтам, не існуе.

Парашэнка: Гэта меркаваньне грамадзяніна Пуціна.

Калесьнікаў: Ну як? Гэта было запісана ў вашай жа, калі я не памыляюся, Канстытуцыі.

Парашэнка: А хто вам даў права трактаваць маю Канстытуцыю? Вам, паважаны Андрэй, ці вам, паважаны Ўладзімір Уладзіміравіч, хто вам даў права трактаваць нашу Канстытуцыю?

Калесьнікаў: А меркаваньне ва ўмовах дэмакратыі можна выказаць?

Парашэнка: Мяне ваша меркаваньне не цікавіць, Андрэй.

Калесьнікаў: Як дэмакрата, можа, зацікавіць ўсё ж?

Парашэнка: Не. Ваша меркаваньне як грамадзяніна вашай краіны адносна таго, хто ў мяне павінен быць прэзыдэнтам, мяне не цікавіць, гэтак жа як грамадзяніна Расеі меркаваньне якога-небудзь грамадзяніна Канады, або грамадзяніна Аўстраліі, або грамадзяніна Папуа-Новай Гвінеі не цікавіць. Гэта ня ваша справа. Ёсьць Артыкул 5 Канстытуцыі, дзе адзіным носьбітам дзяржаўнай улады выведзены народ. Ёсьць сумленныя выбары. І народ вызначыцца. Яшчэ раз кажу: у нас на сёньняшні дзень ні Злучаныя Штаты Амэрыкі, ні Расейская Федэрацыя, пры ўсёй маёй да іх зусім шчырай павазе, не павінны быць сусьветным жандарам, які будзе ўсталёўваць, што законна, а што не.