Беларусь пакідаюць апошнія замежныя заўзятары. Зь менскіх вуліц прыбіраюць «Зоны гасьціннасьці», на іх месцы вяртаюцца патрулі супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу.
Чыгуначны вакзал у Менску пачынае ўваходзіць у звыклы рэжым працы: яшчэ зрэдку сустракаюцца заўзятары з заплечнікамі і клюшкамі, але праходы ў залях ужо выгараджаныя чырвонымі стужкамі дзеля рамонту. Ізноў зьявіліся міліцэйскія патрулі, якіх цягам месяца не было відаць.Пра нядаўні чэмпіянат нагадваюць толькі інфармацыйныя стэнды, пры іх — некалькі маладзёнаў у рэклямнай форме хакейнага чэмпіянату:
Карэспандэнтка: «Ці застаюцца тут яшчэ турысты, ці зьвяртаюцца да вас з пытаньнямі?»
Юнак: «Так, ёсьць, безумоўна. Учора была фінальная гульня, а таму ёсьць яшчэ расейскія турысты — сёньня вяртаюцца дадому. Асноўныя пытаньні — дзе аўтавакзал, гатэль, як праехаць. Турысты, як звычайна, трапляюцца розныя: ёсьць вясёлыя, ёсьць сумныя, ёсьць злыя — спрабуем „падабраць ключык“ да кожнага».
Карэспандэнтка: «Падбіралі?»
Юнак: «Так, але мы рады, што ўсё заканчваецца, што ўжо заўтра мы пойдзем на сваю асноўную працу».
Карэспандэнтка: «А якая ваша асноўная праца?»
Юнак: «Мы працуем на Беларускай чыгунцы, а на час чэмпіянату былі пераведзеныя ў інфармацыйную групу».
На тэрыторыі найбуйнейшай «Зоны гасьціннасьці» на праспэкце Пераможцаў ад нядаўняга сьвята сьледу амаль няма: тут дэмантуюць абсталяваньне і прыбіраюць гандлёвыя павільёны, палаткі, сталы, парасоны. Поўна грузавікоў, куды загружаюць прылаўкі, канструкцыі, упрыгожваньні. Нядаўняй гасьціннасьці і нават ветлівасьці, калі супрацоўнікі ахвотна давалі інтэрвію шматлікім журналістам, нібыта і не было — спрабуюць забараніць фота- і відэаздымку, адмаўляюцца гаварыць пры ўключаным мікрафоне. Пра заяву Лукашэнкі, што «Зоны гасьціннасьці» павінны застацца і надалей, кажуць, што такога распараджэньня не атрымлівалі і ня маюць пэўнасьці, ці вулічны гандаль застанецца. Саму гэтую прапанову называюць няўдалай:
Прадавачка: «Ніякай інфармацыі няма, мы зьбіраемся і зьяжджаем».
Карэспандэнтка: «Шкада ці не? Ці хацелі б і надалей гэтак працаваць».
Прадавачка: «Мы — не».
Супрацоўнік: «Нявыгадны будзе гэты гандаль — мы прагарым тут. Гэта з-за таго, што замежныя госьці прыяжджалі, а так — не».
Па ходніках паміж рыштункам, друзам і грузавікамі ідуць мінакі. Сярод іншых — жанчына сталага веку з вазком, у якім малы ўнук. Гэта мясцовая жыхарка, яна паказвае вокны сваёй кватэры і дзеліцца ўражаньнямі:
«Калі вось такіх кладзем спаць, то складана. Асабліва сёньня, калі а другой ночы пачалі даваць салют, то яны прачнуліся, плакалі і глядзелі. А зь іншага боку — прыйшла, пабачыла, што прыбіраюць, і нешта зашчымела — было сьвята, мы тут шмат гулялі і было вельмі добра. Крыху і страшнавата было, бо было шмат п’яных, вельмі шмат. Таму мы бягом, бягом — дварамі да дому, каб дзе не спаткацца. І вельмі рады, што ўсё добра скончылася і нічога ня здарылася».
Карэспандэнтка: «Ці хацелі б вы, каб тут „Зона гасьціннасьці“ працавала і надалей?»
Спадарыня: «Яна тут практычна кожныя выходныя, бо тут то бульбу прадаюць, то сьвяты нейкія. А каб стала — то, можа, і не: бо будзе нагадваць Камароўку, калі там было шмат палатак, а пасьля прыбралі і стала так добра».
Па-рознаму пра хакейны чэмпіянат выказваюцца і іншыя менчукі: калі некаторыя шкадуюць, што імпрэза скончылася, то іншыя кажуць пра сьвята хакею як пра пір сярод чумы:
Карэспандэнтка:"Учора быў апошні дзень хакейнага чэмпіянату, вы рады ці шкадуеце, што ён скончыўся?"
Спадарыня: «Крыху шкадую. Вельмі прыемна, каб да нас госьці прыяжджалі часьцей. Дай бог, яшчэ адбудзецца такая імпрэза».
Юнак: «Я адпачатку быў супраць гэтага чэмпіянату і не падтрымліваю ўсе гэтыя гульні. Ня той час у нашай краіне, каб рабіць выгляд, што ўсё ў нас добра, калі людзі ня могуць набыць сабе добра паесьці. Такая мая думка».

Your browser doesn’t support HTML5