Кіраўнік украінскага Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук апавёў Радыё Свабода, што ў Дзень выбараў 25 траўня ніякіх наступальных дзеяньняў, ніякіх спэцапэрацыяў у Данецкай вобласьці не вядзецца.
«Украінскія сілавікі былі засяроджаныя на забесьпячэньні бясьпекі там, дзе гэта можна зрабіць. Баевікі ўчынілі шэраг такіх дробных тэрактаў. Да прыкладу, у Нікалаеве закідалі адзін з участкаў кактэйлямі Молатава да яго адкрыцьця. На шчасьце, пашкодзілі толькі дзьверы, участак адкрыўся і працуе. У Данецку прайшоў мітынг супраць выбараў з удзелам узброеных людзей, было заўважана там шмат асобаў, так бы мовіць, «каўкаскай нацыянальнасьці». Яны называлі сябе «Батальёнам «Усход».
Але «Батальён «Усход», як мы ведаем, быў расфармаваны яшчэ ў 2009 годзе. Цяпер застаецца толькі падразьдзяленьне — адна штатная яго рота, месца дысьлякацыі якой — Каўказ. Калі мы адзначалі прыбыцьцё асобных прадстаўнікоў гэтага падразьдзяленьня ў Крым, Расея іх прадстаўляла як «батальён „Усход“, але па сутнасьці гэта ўжо не зусім тое. Той батальён „Усход“, які цяпер дзейнічае ў Данецкай вобласьці, — гэта ўжо новае фармаваньне. Там ёсьць і вэтэраны фармаваньняў, якія былі ў расейскіх фэдэралаў яшчэ падчас апошняй вайны ў Чачні. Але асноўную частку складаюць звычайныя наёмнікі. Гэта ня штатнае падразьдзяленьне расейскай арміі. Так што, хоць называюць яны сябе батальёнам „Усход“, да таго батальёну, што быў у Чачні, яны дачыненьня ня маюць».