Данецк: Памітынгавалі і пайшлі граміць

Сэпаратыст з Данецку, ілюстрацыйнае фота

Сёньня ў цэнтры Данецку, на плошчы Леніна, прайшоў мітынг супраць правядзеньня выбараў прэзыдэнта. У іх бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек, якія прыйшлі з георгіеўскімі стужкамі, сьцягамі Расеі і гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР).
Прысутнічала шмат узброеных людзей, аўтаматчыкаў з аховы «прэм’ер-міністра ДНР» грамадзяніна Расеі Аляксандра Барадая. Барадай на мітынгу заявіў, што Расея з Данбасам. «Рэальная дапамога ўжо блізка», — сказаў ён.

Пасьля заканчэньня мітынгу ягоныя ўдзельнікі рушылі па праспэкце Ільіча. Як лічаць назіральнікі, магчыма, яны ідуць граміць рэзыдэнцыю алігарха Рыната Ахметава каля Батанічнага саду.