У будынку ўкраінскай амбасады ў Менску, а таксама ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці з 8 раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх грамадзяне Ўкраіны могуць прагаласаваць за аднаго з 21 кандыдата на прэзыдэнта суседняй краіны.
Амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль распавёў карэспандэнту Свабоды пра тое, як ідзе галасаваньне.
«Першы выбаршчык зьявіўся да нас дакладна а 8 гадзіне. Я спытаў яго, адкуль ён. Адказаў, што з Мазыра. А гэта ж ня блізка ад Менску, таму вельмі прыемна, што ўжо а 8 гадзіне гэтыя людзі былі. Пра яўку яшчэ рана казаць, тым больш я тут першы раз на выбарах і мне няма з чым параўноўваць. Вось толькі што пачуў інфармацыю зь Літвы, што там ужо прагаласавала больш за 200 нашых выбарцаў, дык, мяркую, у нас таксама болей за 200. Людзі ідуць з добрым настроем. Людзей шмат, на рэгістрацыю стаіць чарга. Усё выдатна».
Міхаіл Ежэль спыніў інтэрвію, каб аддаць загад паставіць вэнтылятар бліжэй да чаргі з выбарцаў. Галасаваньне ў амбасадзе Ўкраіны працягваецца.
Карэспандэнт: «У беларускіх мэдыях было мала інфармацыі пра кандыдатаў на пасаду ўкраінскага прэзыдэнта і ўвогуле пра выбары. Дык як выбарцы, якія прыходзяць на ўчасткі ў Беларусі, арыентуюцца, калі робяць выбар?»
Міхаіл Ежэль: «Гэта здаецца, што замала інфармацыі. Інтэрнэт сёньня дапамагае разабрацца ўва ўсім. А сярод кандыдатаў фактычна прадстаўленыя ўсе слаі нашага грамадзтва, розныя партыі і арганізацыі. Мяркую, большасьць даўно вызначылася з тым, за каго галасаваць. А тыя, каму не хапіла зьвестак раней, за некалькі хвілінаў могуць тут разабрацца з дапамогай плякатаў і інфармацыі, якія тут ёсьць».
Ці ўдзельнічаюць у выбарах тыя грамадзяне Ўкраіны, салідарныя з прыхільнікамі сэпаратыстаў? Спадар Міхаіл Ежэль мяркуе, што некаторыя з такіх выбарцаў могуць на ўчасткі і не зьявіцца.
«Усё залежыць ад чалавека. Магчыма, тыя, хто салідарны зь людзьмі, якія са зброяй у руках ваююць супроць улады, яны на гэтыя выбары не прыйшлі. Але тыя, хто жадае Ўкраіне дабра, хто хоча, каб Украіна была надзейным суседам, брацкім народам, тыя, я мяркую, зробяць правільны выбар. І, мне падаецца па яўцы, такіх у Беларусі большасьць».
Усяго на выбарчым участку ў Менску зарэгістравана 7 тысяч выбарцаў, у Берасьці — 5 тысяч. Такім чынам, усяго па Беларусі можа прагаласаваць да 12 тысяч грамадзян Украіны. У амбасадзе Ўкраіны ў Менску спадзяюцца, што выніковая яўка будзе высокай. Паводле ўкраінскага закону галасаваць на ўчастках за мяжой могуць толькі тыя грамадзяне, якія прадставяць замежны пашпарт. Украінскія ахоўнікі амбасады пацьвердзілі, што мусілі некалькі суайчыньнікаў не дапусьціць да выбараў, бо тыя ня мелі гэтага дакумэнту з сабой.
Што кажуць украінскія выбарцы пра свой выбар?
Ірына Балагула з Харкава кажа, што выбірала не паміж 21 кандыдатам, а рэальна паміж двума. За каго прагаласавала, не сказала.
«Прагаласавала і мяркую, што Ўкраіна будзе далей рухацца, разьвівацца і ўсё ў нас будзе мірна, будзем любіць і сябраваць».
Што рабіць з сэпаратыстамі з Паўднёвага Ўсходу? Ірына назвала гэтае пытаньне надзвычай цяжкім.
«Калі б я магла стаць перад імі і сказаць, каб не стралялі ў людзей, то я б гэта зрабіла. Але, на жаль, гэта тыя людзі, якія ня слухаюць. Вельмі складана зь імі дамаўляцца. Напэўна, правільна казаць, што іх далей трэба проста ліквідаваць, але ж яны прыкрываюцца іншымі людзьмі».
Ірына мяркуе, што палітык, якога выбарцы абяруць прэзыдэнтам, будзе спрабаваць весьці перамовы. «Але калі тыя на гэта ня пойдуць, іх давядзецца зьнішчаць».
Мянчук Віталь, які прыйшоў на ўчастак разам з сынам, таксама не назваў прозьвішча свайго кандыдата:
«Галасаваў за спыненьне вайны, за спыненьне забойстваў і каб Украіна неяк пачала жыць нармальна», — сказаў Віталь і далей прызнаўся, што ня мае вялікай веры ў тое, што ягоны кандыдат выканае абяцаньне спыніць вайну.
«Каму зараз можна верыць, такі час», — заўважыў суразмоўца. Аднак у ягонага кандыдата, мяркуе Віталь, у параўнаньні зь іншымі «больш шанцаў выканаць тое, што абяцаў». Пры гэтым Віталь разумее, што паўнамоцтваў у новага прэзыдэнта Ўкраіны будзе меней, чым у Януковіча, бо гэтак пастанавіла Вярхоўная Рада. «Таксама спадзяюся на Вярхоўную Раду і на ўкраінскі народ, які павінен сабрацца і трымацца», — дадаў мянчук Віталь, які сам паходзіць з Жытоміра.

Галасаваў за спыненьне вайны, за спыненьне забойстваў і каб Украіна неяк пачала жыць нармальна