Жыхары Луганскай вобласьці, у якіх няма магчымасьці прыйсьці на свае выбарчыя ўчасткі з-за блякаваньня працы акруговых камісій, могуць прагаласаваць праз інтэрнэт.
Вынікі галасаваньня будуць апублікаваныя на сайце vybory.lg.ua, паведамляе Еспресо.TV.
Арганізатары онлайн-галасаваньня — грамадзкія арганізацыі: Цэнтар эўрапейскіх ініцыятываў Луганшчыны, «Опора», Агенцтва дэмакратычнага разьвіцьця Данбасу, Ліга жанчын-выбарцаў і Грамадзкая служба прававой дапамогі.