Музычная кіраўніца легендарнай сьпеўна-драматычнай Майстроўні, стваральніца і лідэрка фольк-мадэрн-тэатру «Госьціца», аўтарка і пастаноўшчыца шматлікіх экспэрымэнтальных твораў — усе яе здабыткі ў нацыянальнай культуры цяжка пералічыць. Кампазытарка, харэограф, дырыгент, танцорка, сьпявачка, рэжысэр Ларыса Сімаковіч — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
«Сапраўднаму творцу ніколі не бывае ўтульна ў рэчаіснасьці. Зь іншага боку — гэта тыя самыя неабходныя ўмовы для творчасьці і творцы. Я так думаю, што гэта — адзін з парадоксаў жыцьця, Божай задумы — таму што, скажыце мне, хто стварае ў камфортных умовах?
Рэалізавацца хочацца і вось чаму: калі табе не адчынілі адны дзьверы, грукаесься ў іншыя. І адсюль, напэўна, нейкае мноства здольнасьцяў адкрываецца.
Ёсьць у мяне амбітнасьць, бо я — нармальны творчы чалавек. Але яе, напэўна, не настолькі шмат, каб рухаць свае праекты, прабіваць, як звычайна гэта сёньня робіцца.
Калі я правяраю новы музычны твор, то люблю яго прайграваць на розных інструмэнтах. Хай сабе толькі раяль альбо фартэпіяна, але розныя, таму што розны інструмэнт дае рознае гучаньне аднаго і таго ж толькі што напісанага твора.
Зразумелі — не зразумелі, прынялі — не прынялі. Я не разьлічваю на каньюнктуру, я не разьлічваю на сёньняшні й заўтрашні дзень. Творчая свабода — гэта абсалютная свабода. Сваё бачаньне ты ставіш пунктам нумар адзін, таму што не за публіку ты нясеш адказнасьць, ты нясеш адказнасьць за тое, што ты зрабіў. Ёсьць нейкае невытлумачальнае жаданьне прапанаваць слухачу і гледачу самае лепшае. Не зразумелае яму, а лепшае з таго, што ёсьць.
Прэм’ерны паказ не азначае, што спэктакль гатовы. Спэктакль пачынае жыць толькі пасьля пятага пракату. А з маімі спэктаклямі нават і пятага няма. Таму нават тое, што вы бачылі, гэта яшчэ ня тое, што было ў маім уяўленьні. Гэта тое, што атрымалася, і, безумоўна, шмат чаго лепшага засталося за кадрам. Напэўна, калі нешта недароблена, то ты ведаеш, што гэты патэнцыял можна нейкім чынам перанесьці ў наступныя работы.
У мяне сумленьне чыстае. Безумоўна, стамляюся. Мы ўсе стамляемся — маральна, фізычна. Адкуль бяру сілы? Я, асабліва летняй парой, устаю а 5-й раніцы. Я так люблю гэты час! Гэта нешта неверагоднае, калі зямля сьпіць і толькі адна якая-небудзь птушачка прачнецца! Перад маім бальконам стаіць бяроза, якую я называю канцэртнай. Там усе птушкі зьбіраюцца. Можа, таму, што чуюць часам гукі фартэпіяна майго, хоць а 5-й раніцы я ня граю.
Мой анёл сочыць за мной непрыкметна і асьцерагае мяне, я нават ня ведаю, ад чаго, і мякка вядзе мяне па гэтым жыцьці. Мне хочацца верыць, што гэта так!»
«Сапраўднаму творцу ніколі не бывае ўтульна ў рэчаіснасьці. Зь іншага боку — гэта тыя самыя неабходныя ўмовы для творчасьці і творцы. Я так думаю, што гэта — адзін з парадоксаў жыцьця, Божай задумы — таму што, скажыце мне, хто стварае ў камфортных умовах?
Сталкеры Свабоды