Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса раскрытыкаваў удзельнікаў пратэсту на Эўрамайдане за безадказнасьць і няздольнасьць да палітычных кампрамісаў.
Інтэрвію ў Леха Валэнсы ўзяў журналіст Белсату Аляксей Дзікавіцкі.
Дзікавіцкі: Як вы ацэньваеце тое, што цяпер адбываецца ва Ўкраіне?
Валэнса: Я ня езьдзіў да іх, бо загадзя ведаў, што яны прайграюць. Так не перамагаюць. Калі яны ня хочуць размаўляць з выбраным імі прэзыдэнтам, калі яны ня хочуць размаўляць з выбраным імі парлямэнтам і ўрадам, а толькі кажуць, што [Майдан] найважнейшы – дык гэта анархія. Так не змагаюцца, так не перамагаюць. Вядома, той урад быў нядобры, і той прэзыдэнт – вельмі дрэнны. Аднак жа так нельга. Трэба было ўступіць у перамовы і прыскорыць выбары. Трэба было прымусіць [яго дзейнічаць] іншым чынам. Але ня так, каб не было перамоваў з законнай [уладай]. Гэта, мабыць, была расейская правакацыя. Яны спэцыяльна зрабілі такую анархію...
Дзікавіцкі: На вашу думку, Майдан быў памылкай?
Валэнса: Яны дрэнна змагаюцца. Я іх перасьцерагаў, я іх прасіў. Такім чынам не змагаюцца і не перамагаюць. У жыцьці трэба рабіць кампрамісы. Трэба быць адказным. Нельга кіраваць краінай з Майдану. Нельга рабіць гэтага на вуліцы. Гэта ня так. Можна пазмагацца, можна паказаць сваю незадаволенасьць, можна прымусіць дэпутатаў, каб паслалі прэзыдэнта ў адстаўку – але цывілізаваным чынам, не на вуліцы. Таму яны прайгралі. Заахвоцілі Расею да дзеяньня.
Дзікавіцкі: Ці ў гэтай сытуацыі міжнародная супольнасьць робіць дастаткова, каб дапамагчы Ўкраіне?
Валэнса: Яны прайгралі і ўцягнулі нас у гэтае змаганьне. Тут няма выбару, бо нельга пагадзіцца з тым, што робіць Пуцін і як ён гэта робіць. У ніякім выпадку нельга нам пагадзіцца з адлучэньнем Крыму ад Украіны. На гэта няма згоды, і трэба зрабіць усё, каб перамагчы.

Your browser doesn’t support HTML5