У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце завершаны адбор выкладчыкаў, зь якімі будуць падпісаныя працоўныя дамовы на 5 гадоў. Як паведамляецца на сайце ЭГУ, па выніках адкрытага конкурсу, які прайшоў у два этапы — папярэдні адбор заявак кандыдатаў і індывідуальныя гутаркі — выбралі 17 выкладчыкаў, зь якім падпішуць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасьцю.
У склад камісіі па найманьні выкладчыкаў, якая вяла адбор, уваходзілі сем прадстаўнікоў унівэрсытэту і тры зьнешнія экспэрты: зь Нямеччыны, Люксэмбургу і Швэцыі.
Паводле галоўнага апэрацыйнага дырэктара ЭГУ Дэвіда Поліка, камісія па найманьні выкладчыкаў атрымала больш за 120 заявак:
«У выніку ўважлівага вывучэньня рэзюмэ і матывацыйных лістоў прэтэндэнтаў Камісія выбрала 32 кандыдаты для запрашэньня на гутарку. Гутаркі прайшлі бесьперашкодна і згодна з плянам».
З 17 выбраных кандыдатаў 15 і дагэтуль стала працавалі ў ЭГУ. З новага, 2014/15 навучальнага году — то бок увосень — яны пачнуць працаваць паводле новых працоўных дамоваў на ўмовах поўнай занятасьці. Іх імёны апублікаваныя на сайце ЭГУ. Гэта Андрэй Горных, Альміра Ўсманава, Сяргей Сялецкі, Галіна Арлова, Вераніка Фурс, Сяргей Любімаў, Вольга Сасункевіч, Ала Пігальская, Аляксандар Пупцаў, Алена Маркава, Сьцяпан Стурэйка, Аляксандар Вашкевіч, Павелас Раўлушавічус, Максім Цімафееў, Тацяна Шчытцова, Андрэй Сьцяпанаў, Тацяна Чуліцкая.
Выкладчыца ЭГУ, рэдактар сайту «Новая Эўропа» Вольга Шпарага такім чынам пракамэнтавала гэты конкурс:
«Для мяне пытаньне — якая наагул была мэта гэтага конкурсу? Таму што мы бачым, што пераважна прайшлі тыя выкладчыкі, якія працавалі ў ЭГУ і раней. Новых — літаральна два чалавекі, астатнія — усе тыя ж, што і былі. Як палепшыцца якасьць выкладаньня, калі выкладаюць тыя ж самыя людзі? Бальшыня зь іх — добрыя спэцыялісты, тут няма сумневу. Але гэта людзі, ляяльныя да кіраўніцтва. А вось тыя, хто адстойваў правы выкладчыкаў, правы супольнасьці на выказваньне ўласных меркаваньняў, уласнай пазыцыі, хто думаў пра якасьць — усе яны, відаць, ня будуць выкладаць ва ўнівэрсытэце. Так што да дэмакратыі тут вельмі далёка.
Здаецца, што конкурсу не было, альбо гэта быў не міжнародны, а ўнутраны конкурс ЭГУ. Гэты конкурс не прызнаны. Мы маем ужо даведку ад літоўскай установы, што гэты конкурс супярэчыць статуту, што ён не прызнаны, што ён прывёў да канфлікту ў ЭГУ. Галоўнае пытаньне: якая была мэта гэтага конкурсу? На мой погляд, гэта раскол супольнасьці».
Цяпер Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт гатовы да другога этапу рэформы прафэсарска-выкладчыцкага складу. Гэта будзе ўнутраны конкурс сярод цяперашніх выкладчыкаў ЭГУ. Адбор на гэтыя пасады будзе залежаць ад патрэбаў унівэрсытэцкай нагрузкі, і зь пераможцамі заключаць працоўныя дамовы на двухгадовы тэрмін.