Расейскія заўзятары аддаюць беларусам Аляску

Your browser doesn’t support HTML5

Цана двухтыднёвай свабоды

Менск працягвае жыць хакейным жыцьцём. Напэўна ж, ніколі яшчэ за ўсю сваю гісторыю старажытны горад ня быў такім шматлюдным, вясёлым, паднядзеленым, як у дні сусьветнага хакейнага чэмпіянату. На два-тры тыдні беларуская сталіца стала выспай свабоды ў несвабоднай краіне.

А насамрэч: ці стаў Менск эўрапейскім хоць на гэты невялікі тэрмін? Як турысты і мясцовыя жыхары скарысталіся падоранай уладамі свабодай? Як выяўляецца афіцыйна абвешчаная беларуская гасьціннасьць?

Якая цана гэтай кароткай свабоды? Хто, колькі і паводле якіх рахункаў заплаціў за яе? Што нясе для будучыні Беларусі актыўна выяўлены патрыятызм беларусаў?

Ці будзе мець наступствы гэты чэмпіянат для будучыні краіны? Ці ўсё вернецца на свае колы з ад’ездам апошняга турыста, або нешта зрушыцца ўсё ж да лепшага ў бок Эўропы, да свабоды?

Нарэшце: хто перадусім перамог на гэтым чэмпіянаце? Горад, краіна, нацыя, айчынны хакей, Лукашэнка?


У перадачы бяруць удзел галоўны рэдактар газэты “Туризм и отдых" Ліля Кобзік і аглядальнік Радыё Свабода Ігар Карней. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.