Падчас візыту ў Кітай прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў шматмільярдную дамову аб пастаўках расейскага газу на 30 гадоў. Ці азначае падпісаньне гэтага пагадненьня новы ўзровень партнэрства паміж Масквой і Пэкінам? Якія ролі адведзеныя Расеі і Кітаю ў стратэгічным саюзе абедзьвюх краінаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
— Наколькі важнае гэтае газавае пагадненьне для сусьветнай палітыкі? Як яно ўплывае на геапалітычную сытуацыю ў сьвеце і ў рэгіёне?
— Пакуль пагадненьне носіць больш дэклярацыйны характар, бо ўласна газ з Расеі ў Кітай можа пайсьці (калі выканаюць усе ўмовы) толькі ў 2018 годзе. Але ж, вядома, сума кантракту ўражвае — гэта 400 мільярдаў даляраў. Расея паспрабавала сёньня давесьці, што яна не ізаляваная ў міжнароднай палітыцы.
— Што можна сказаць пра ўмовы падпісанага кантракту і цану на газ для Кітая?
— Выглядае, што Кітай шмат чаго дамогся. Расея сёньня ў горшай сытуацыі — яна ізалюецца з боку Захаду, таму для Пуціна гэтае пагадненьне было нашмат важнейшае, чым для Кітая.
Можна меркаваць, што для Пуціна саступкі Кітаю ня так страшныя, як саступкі Захаду. Пуцін хоча паказацца моцным палітыкам у дачыненьнях з Захадам (які нібыта несправядліва ставіцца да Расеі), і таму гатовы дамаўляцца хоць з кім.
Пагадненьні Расеі з Кітаем паказваюць пэўныя аднолькавыя падыходы кіраўніцтва дзьвюх краінаў да сусьветнай палітыкі — абедзьве яны спрабуюць аспрэчыць амэрыканскае лідэрства.
— Калі гаварыць пра стратэгічны саюз Расеі з Кітаем — то як можна ацаніць ролі абодвух бакоў у гэтым саюзе? Ці будзе гэта лучнасьць роўных партнэраў, ці гэта больш падобна да адносін большага і меншага?
— Сёньня ёсьць канкрэтны палітычны інтарэс у абодвух бакоў збліжацца. Кітай і Расея ў нечым падобна паводзяць сябе на сусьветнай арэне. Яны спрабуюць дэманстраваць сілу: Расея — ва Ўкраіне, Кітай — імкнецца ўсталяваць кантроль над спрэчнымі тэрыторыямі ў Паўднёвакітайскім моры. Пэкін ужо мае тэрытарыяльныя спрэчкі зь Японіяй, Віетнамам, Філіпінамі. То бок гэта дзьве дзяржавы, якія незадаволеныя несправядлівым (на іхнюю думку) сьветаўладкаваньнем і спрабуюць нарасьціць сваю моц.
У нечым яны ўзаемадапаўняюць адна адну. Расея мае лепшыя і больш магутныя стратэгічныя ўзбраеньні, больш вопытную і эфэктыўную дыпляматыю. Кітай мае эканамічны і дэмаграфічны патэнцыял. Можна сказаць, што Расея і Кітай знайшлі адзін аднаго.
Але ў пэрспэктыве Расеі ў гэтым тандэме будзе адведзеная роля малодшага партнэра. Відавочна, што фінансаваньне любых інфраструктурных праектаў у Расеі будзе завязанае на кітайскія фінансы і кітайскіх выканаўцаў. Што тычыцца прасоўваньня сваіх інтарэсаў, то Пэкін — вельмі моцны і жорсткі перамоўшчык. І калі надыдзе час, што інтарэсы Кітая і Расеі будуць разыходзіцца, то ў Расеі будзе нашмат менш магчымасьцяў уплываць на пазыцыю Кітая.