«20 траўня 1954 году, роўна 60 гадоў таму, выйшла ў этэр першая праграма беларускае сэкцыі Радыё «Вызваленьне» (цяпер – Радыё Свабода).
Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР), Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась. Беларуская рэдакцыя Радыё «Вызваленьне» была створаная пры непасрэдным удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Мікола Абрамчыка.
Рада БНР сардэчна віншуе калектыў Радыё Свабода зь юбілеем, жадае творчых посьпехаў супрацоўнікам і чыстага прыёму – слухачам».