Ад Гаўфа да Шымборскай: беларускія пераклады 2014 году.
Гаварыць пра тое, ці будзе гэты год багаты на новыя кнігі ці не, яшчэ рана – большая яго частка яшчэ наперадзе. Але ў пляне перакладных выданьняў гэты год пакуль моцна саступае папярэдняму, калі ў сакавіку на Фэстывалі сярэднеэўрапейскай літаратуры «Шэнгенка» быў прэзэнтаваны цэлы шэраг перакладаў гуманітарнай і мастацкай літаратуры. Зрэшты, магчымасьць нагнаць 2013-ты ў 2014-га яшчэ ёсьць. А пакуль – кароткі агляд сьвежавыдадзеных кніг.
Калісьці ў Сэйнах, невялічкім мястэчку непадалёк ад польска-літоўскай мяжы, мне падарылі дыск з мультфільмамі «Гісторыі Памежжа» (Opowieści Pogranicza) – кароткімі сюжэтамі па некалькі хвілін кожны, заснаванымі на гарадзкіх легендах, гістарычных падзеях і сямейных успамінах. Кожны з гэтых мультфільмаў адрозьніваўся ад папярэдняга тэхнікай выкананьня, аднак былі дзьве рэчы, якія аб’ядноўвалі іх у адно цэлае. Па-першае, усе яны расказвалі пра Сэйны. Па-другое, усе яны былі зробленыя дзецьмі.
Удзел дзяцей у такім праекце ніякім чынам не выклікае паблажлівага да яго стаўленьня: маўляў, рабілі людзі не дарослыя, даруем ім нейкія хібы і недаробкі. Такія працы – гэта адлюстраваньне зусім іншага бачаньня сьвету і зусім новая эстэтыка, і параўноўваць такія працы з працамі дарослых прафэсіяналаў – ня тое самае, што параўноўваць мастацтва каменнага веку з барока. Мультфільмы з гісторыямі з Памежжа глядзіш з захапленьнем, ня думаючы пра ўзрост тых, хто іх рабіў.
Кніга «Карлік Нос» таксама падрыхтаваная з удзелам дзяцей. Казкі, асабліва калі
яны клясычныя і добра вядомыя, будуць цікавыя чытачам заўсёды. Але кніга «Карлік Нос» цікавая нават не як зборнік казак (яе і зборнікам асабліва не назавеш, бо, нягледзячы на цьвёрдую вокладку і даволі важкі аб’ём, кніга ўлучае ўсяго два тэксты, якія пераклаў Уладзімер Папковіч і якія друкаваліся ў чацьвёртым нумары часопіса «Прайдзісьвет» – «Карлік Нос» і трохі менш вядомы «Малады англічанін»), а менавіта як літаратурна-мастацкі праект. Дабрачынны фонд «Вяртаньне» арганізаваў конкурс дзіцячых малюнкаў да гэтых казак, і найлепшыя ілюстрацыі былі надрукаваныя ў кнізе. Адна з ілюстрацыяў (Дзьмітрыя Куляшова, 15 гадоў) трапіла на вокладку.
Кніга «Карлік Нос» вельмі яркая і прыемна зробленая: каляровыя ілюстрацыі, якасная крэйдавая папера, зручны для чытаньня шрыфт.
У канцы кнігі зьмешчаная кароткая біяграфія Вільгельма Гаўфа і агляд яго беларускіх перакладаў, дзе згадваюцца і старыя, перакладзеныя з расейскай мовы выданьні «Маленькага Мука» і «Карліка Носа», і пераклады Даіра Слаўковіча (1977) і Альгерда Бахарэвіча (2009) з арыгіналу. Гэты сьпіс, прапанаваны ўкладальнікам кнігі, можна дапоўніць таксама перакладамі, якія зьмяшчаліся на сайце часопіса «Прайдзісьвет»: «Гісторыя пра адсечаную руку» (пераклала Натальля Давыдоўская), «Гісторыя пра карабель прывідаў» (пераклаў Альгерд Бахарэвіч), «Гісторыя Альмансора» (пераклаў Ігар Крэбс).
Пераклад яшчэ адной дзіцячай кнігі, цяпер ужо з прафэсійнымі малюнкамі Эвы Эрыксан, выйшаў у сэрыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка». Кніга «Найлепшы сьпявак у сьвеце» таксама выдадзеная на прыемнай крэйдавай паперы, ярка ілюстраваная, добра перакладзеная і расказвае вельмі кранальную гісторыю. У адрозьненьне ад Гаўфа, чые казкі могуць чытацца дзецям (прычым далёка ня ўсім) як чарадзейныя, гісторыя пра найлепшага сьпевака ў сьвеце – гэта гісторыя пра двух звычайных хлопчыкаў, вельмі цёплая і побытавая. Любое дзіця мае свае страхі, якія здаюцца яму непераможнымі, і любы дарослы зможа пазнаць у героі кнігі колішняга сябе ў той ці іншай жудаснай (як здавалася тады) сытуацыі. Менавіта прастата апісанай сытуацыі (у кнізе не адбываецца нічога звышнатуральнага ці незвычайнага) і робіць гэтую кнігу такой цікавай. І, зразумела, каляровыя малюнкі. «Найлепшы сьпявак у сьвеце» добра глядзіцца побач з папярэднім выданьнем «Каляровага ровара» – такой жа яркай кнігай «Сьнежны чалавек» Эвы Суса з ілюстрацыямі Бэнжамэна Шо (пераклала Алеся Башарымава).
Новае выданьне беларускіх перакладаў Віславы Шымборскай (новае, бо раней выходзілі тры кнігі вершаў аўтаркі ў перакладах Ніны Мацяш, якія таксама ў гэтае выданьне ўлучаныя) атрымалася вельмі незвычайным. З аднаго боку, гэта сур’ёзная праца, якая зьмяшчае найважнейшыя творы польскай паэткі, у тым ліку яе нобэлеўскую лекцыю «Паэт і сьвет» (перакладзеную Марынай Казлоўскай), з другога боку, даўшы кнізе назву «Канец і пачатак», укладальнік па-хуліганску пагуляўся з чытачамі, якія прызвычаіліся да таго, што кнігі пачынаюцца з пачатку, і разьмясьціў вершы храналягічна ў адваротным парадку. Для тых, хто любіць чытаць паэзію, разгарнуўшы кнігу на адвольнай старонцы, гэта асаблівага значэньня ня мае, тых жа, хто любы томік прачытвае, насуперак назьве кнігі Шымборскай, ад пачатку да канца, чакае павольны рух зь нядаўняга мінулага ў сярэдзіну дваццатага стагодзьдзя: апошні зборнік, вершы зь якога браліся для кнігі, – «Дастаткова» – выйшаў у 2012 годзе, першы – «Таму жывем» – у 1952.
Кніга «Канец і пачатак» цікавая як цэльны твор, у якім усё на сваім месцы. Па-першае, у ёй пад адной вокладкай сабраныя працы ўсіх перакладчыкаў Шымборскай на беларускую мову, і кожны чытач можа сам выбіраць, чый падыход да лірыкі паэткі яму бліжэйшы. Па-другое, творчасьць паэткі Віславы Шымборскай і мастачкі Натальлі Паваляевай, якая аформіла выданьне, сумяшчаюцца ў кнізе надзвычай гарманічна, а вокладку выданьня я б назвала адной з самых запамінальных за апошнія гады. Па-трэцяе, цікавы прынцып адбору і разьмяшчэньня вершаў, пра які згадвалася вышэй. А таму кнігу «Канец і пачатак» я б рызыкнула падарыць нават тым, хто да паэзіі Шымборскай ставіцца абыякава: кніга зробленая так, што не разгарнуць яе проста немагчыма. А разгарнуўшы, ад гэтай абыякавасьці цалкам можна пазбавіцца:
Як, прадчуваная,
робіцца словамі
музыка лесу,
пяяная совамі!
Як фармулюе нам
вожык апорыі!
Думалі, сьпіць.
А ён бачыць гісторыі.
(Пераклад Андрэя Хадановіча)
Вільгельм Гаўф, «Карлік Нос», Менск, «Галіяфы», 2014 (зь нямецкай пераклаў Уладзімер Папковіч).
Калісьці ў Сэйнах, невялічкім мястэчку непадалёк ад польска-літоўскай мяжы, мне падарылі дыск з мультфільмамі «Гісторыі Памежжа» (Opowieści Pogranicza) – кароткімі сюжэтамі па некалькі хвілін кожны, заснаванымі на гарадзкіх легендах, гістарычных падзеях і сямейных успамінах. Кожны з гэтых мультфільмаў адрозьніваўся ад папярэдняга тэхнікай выкананьня, аднак былі дзьве рэчы, якія аб’ядноўвалі іх у адно цэлае. Па-першае, усе яны расказвалі пра Сэйны. Па-другое, усе яны былі зробленыя дзецьмі.
Удзел дзяцей у такім праекце ніякім чынам не выклікае паблажлівага да яго стаўленьня: маўляў, рабілі людзі не дарослыя, даруем ім нейкія хібы і недаробкі. Такія працы – гэта адлюстраваньне зусім іншага бачаньня сьвету і зусім новая эстэтыка, і параўноўваць такія працы з працамі дарослых прафэсіяналаў – ня тое самае, што параўноўваць мастацтва каменнага веку з барока. Мультфільмы з гісторыямі з Памежжа глядзіш з захапленьнем, ня думаючы пра ўзрост тых, хто іх рабіў.
Кніга «Карлік Нос» таксама падрыхтаваная з удзелам дзяцей. Казкі, асабліва калі
Кніга «Карлік Нос» вельмі яркая і прыемна зробленая: каляровыя ілюстрацыі, якасная крэйдавая папера, зручны для чытаньня шрыфт.
У канцы кнігі зьмешчаная кароткая біяграфія Вільгельма Гаўфа і агляд яго беларускіх перакладаў, дзе згадваюцца і старыя, перакладзеныя з расейскай мовы выданьні «Маленькага Мука» і «Карліка Носа», і пераклады Даіра Слаўковіча (1977) і Альгерда Бахарэвіча (2009) з арыгіналу. Гэты сьпіс, прапанаваны ўкладальнікам кнігі, можна дапоўніць таксама перакладамі, якія зьмяшчаліся на сайце часопіса «Прайдзісьвет»: «Гісторыя пра адсечаную руку» (пераклала Натальля Давыдоўская), «Гісторыя пра карабель прывідаў» (пераклаў Альгерд Бахарэвіч), «Гісторыя Альмансора» (пераклаў Ігар Крэбс).
Ульф Нільсан, Эва Эрыксан, «Найлепшы сьпявак у сьвеце», Менск, «Кнігазбор», 2014 (са швэдзкай пераклала Алеся Башарымава).
Віслава Шымборска, «Канец і пачатак», Менск, Логвінаў (уклад. Андрэй Хадановіч).