Сьледчыя ня выявілі прыкмет гвалтоўнай сьмерці музыкі Зьмітра Сідаровіча.
Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
«Сьледчая група УСК па Менску зрабіла агляд у кватэры Зьмітра Сідаровіча, дзе ён быў знойдзены без прыкмет жыцьця. Прыкмет гвалтоўнай сьмерці аглядам не ўстаноўлена», — праінфармавала яна.
«Бачных цялесных пашкоджаньняў на целе памерлага няма. Прызначаная судова-мэдыцынская экспэртыза, якая выявіць дакладную прычыну сьмерці Сідаровіча», — удакладніла Юлія Ганчарова.
У нядзелю зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Менску знойдзены мёртвым вядомы беларускі бард і дудар Зьміцер Сідаровіч.