У беларускім павільёне на Канскім кінафэстывалі паказалі трэйлер фільму «Мы, браты», анансаваны раней як «Авэль». Беларускія мэдыі называюць фільм «адказам на «Жыве Беларусь!», хаця стваральнікі гэта адмаўляюць.
Трэйлер пачынаецца з вулічных пратэстаў у Менску, падобных да падзеяў Плошчы ў 2010 годзе, сутычак са спэцназам, затрыманьняў, мужчына аблівае сябе бэнзынам, некалькі аўтамабіляў узрываюцца і пераварочваюцца. Напрыканцы відэа Эрык Робэртс працягвае дакумэнты ў бок камэры са словамі: «Усё тут».
У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел генэральны прадусар стужкі, бізнэсовец Сяргей Ждановіч, прадусар Юры Ігруша, рэжысэр Уільям дэ Віталь. Некалькі дзясяткаў гасьцей, пераважна — расейцаў. На кампутарнай застаўцы — амэрыканскі і чырвона-зялёныя сьцягі. На сьценах — англамоўныя постэры фільму з партрэтам Эрыка Робэртса ды іншых актораў. На сталах — беларускія цукеркі «Камунарка», чакалядкі зь лягатыпам хакейнага чэмпіянату.
«Частуйцеся, усё беларускае, акрамя шампанскага», — Ждановіч заклікае людзей заходзіць у павільён.
Пасьля паказу трэйлеру Ждановіч распавёў, што фільм «Мы браты» — праект беларускі нацыянальны, які мае міжнародны статус. Паводле яго, здымкі адбываліся ў Беларусі (80%), але таксама ў ЗША і нават у Мэксыцы. Шэраг сусьветных кампаніяў выказалі жаданьне ўдзельнічаць у дыстрыбуцыі стужкі.
Як кажа Ждановіч, «Авэль» была працоўная назва. «Мы браты» — менавіта пад такім тытулам стужка пойдзе ў светавую дыстрыбуцыю. Чаму абраная такая назва? Ждановіч адказвае па-філязофску:
«Мы альбо браты, альбо ворагі. Лепш быць братамі. Амэрыканцы, расейцы, беларусы...»
На пытаньне Радыё Свабода, чаму улады так актыўна падтрымліваюць праект, Сяргей Ждановіч і Юры Ігруша кажуць, што дзяржаве выгадна, каб у выніку паўстаў фільм высокай якасьці:
«Нас сапраўды падтрымлівае Міністэрства культуры, толькі ў такіх камфортных умовах можна нармальна працаваць. Але гэты фільм ня можа быць палітычнай замовай. Нам ніхто нічога не дыктуе, мы зьмяняем сцэнар, як хочам. Амэрыканцы, напрыклад, ня бачаць палітычнай падаплёкі. Мы хочам паказаць станоўчы прыклад, калі прыватная кампанія супрацоўнічае зь дзяржавай».
Прадстаўнік «Беларусьфільму» патлумачыў на пытаньне Свабоды, чаму грошы на фільм далі прыватнай студыі «NonStopMedia», а не дзяржаўнай.
«Быў конкурс, але было прынята рашэньне, што нашая кінастудыя ўдзельнічаць ня будзе. Мы ў той год зьнялі ажно 12 фільмаў. Але мы зацікаўленыя, каб праект адбыўся і прадастаўляем дапамогу».
На пытаньне журналістаў, чаму ў трэйлеры да фільму так шмат кадраў з вулічных акцыяў, стваральнікі пагаджаюцца, што можа быць пэўная асацыяцыя з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне:
«Але мы спадзяемся, што глядач ня возьме ў рукі зброю. Мы брацкія народы, — кажа Ждановіч. — Тое, што там адбываецца — дрэнна.
Рэжысэр Уільям Дэ Віталь пацьвярджае, што палітыкі ў фільме няма:
«Тэма ні ў якім разе не палітычная. Але ў кожнага чалавека ёсьць выбар. Мы проста спрабуем падказаць, які выбар правільны».
Галівудзкая зорка клясы А на прэзэнтацыю ў Каны не прыехала. Затое прыехала, акторка і мадэль з Лёс-Анджэлесу Наташа Алам. У фільме яна выканала адну з галоўных роляў. На пытаньне Свабоды, як Наташа Алам разумее беларускую мову, акторка перапыталася, ці сапраўды такая мова існуе.
Ждановіч кажа, што дзякуючы Наташы фільм стаў больш дынамічны. Ужо празь некалькі дзён з Канаў разам са Ждановічам яны ляцяць у Менск на здымкі.
Сапраўдны бюджэт стужкі не раскрываецца. Наколькі вялікая сума? Ждановіч кажа, што для амэрыканцаў — гэта «ультралоў баджэт», для расейцаў — «круты баявік за капейкі», а ў беларусаў — «самы дарагі праект».
Паводле Ждановіча, дзяржаўных грошай недастаткова, і яму даводзіцца закладваць уласныя. Але ён верыць у посьпех, бо амэрыканцы ўжо цяпер ацэньваюць яго як мінімум на 10 мільёнаў даляраў
Фільм прэзэнтуюць увосень на кінафэстывалі «Лістапад», гэта адна з умоваў дзяржаўнай падтрымкі Будзе расейская і ангельская вэрсія, але ня выключана, што будзе і беларускі дубляж. Грошы ад прыбытку пойдуць на разьвіцьцё кінавыторчасьці. Сярод іншага, кампанія Ждановіча плянуе пабудаваць нацыянальны павільённы комплекс, які будзе ўключаць 5 вялікіх здымачных павільёнаў, кавярні ды рэстараны.