Данецкія сэпаратысты адмаўляюцца ад грыўны на карысьць рубля

Самаабвешчанае кіраўніцтва Данецкай рэспублікі разглядае магчымасьць адмовы ад украінскай грыўны на карысьць расейскага рубля.
Пра гэта заявіў Андрэй Пургін, якога называюць віцэ-прэм’ерам, паведамляе ўкраінскае грамадзкае тэлебачаньне.

Паводле яго, калі Украіна адключыць вобласьць ад сваёй фінансавай сыстэмы, грыўны на Донеччине хопіць на 1-2 тыдні. Аднак з пераходам на рубель не ўсё проста. «Для таго, каб перайсці на рубель, нам неабходна заключыць адпаведныя дамовы, паколькі рубель мы таксама не друкуем», — адзначыў Андрэй Пургін.

Таксама ён лічыць, што першачарговая задача — адкрыць межы самаабвешчанай рэспублікі для расейцаў.