Як паведамляе лекар хакейнай каманды Чэхіі на чэмпіянаце сьвету ў Менску, палова ягоных гульцоў пакутуе ад кішэчных праблемаў і паносу.
«У некаторых панос ужо сканчаецца, у іншых толькі пачынаецца» – цытуе доктара Томаша Выскачыла інтэрнэтнае выданьне iDNES.cz.
Журналіст выданьня адзначае, што ніводная іншая каманда ў Менску такіх праблемаў ня мае, і робіць выснову, што прычына чэскай праблемы не знаходзіцца ў ежы. Але ня піша, у чым гэтая прычына магла б быць.
На сёньняшні трэнінг чэскай каманды на лёд выйшлі толькі чатыры запасныя гульцы.
«Паколькі гульцы ня могуць есьці, яны ня маюць дастаткова энэргіі і адчуваюць сябе стомленымі. Мы прыводзім у парадак і ачышчаем кішэчнікі. Я кажу тут пра самыя звычайныя лекі, ведаеце, Endiaron і таму падобныя. Акрамя іх дапамагаюць толькі вітаміны, больш нічога» – паведамляе Томаш Выскачыл.
Чэхія, якая выступіла на чэмпіянаце ў Менску ўжо тройчы, выйграла ў Славаччыны (3:2) і Італіі (2:0) ды прайграла Швэцыі (3:4).