Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытаньні ўхвалілі закон «Аб беларусах замежжа».
Дэпутаты заслухалі намесьніка старшыні міжнароднай камісіі Віктара Фесака, які адзначыў: законапраектам прадугледжана, што адзіным дзяржаўным органам, які адказвае за каардынацыю ў гэтай сфэры будзе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраект быў ухвалены ў другім чытаньні без дыскусіі.
У першым чытаньні гэты законапраект прынялі 22 лістапада 2013 году. Тады
прадстаўляла гэты дакумэнт намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Яна сказала, што гэта абсалютна новы для Беларусі закон.
"Справа яго падрыхтоўкі ішла не адзін год: ня ўсе пагаджаліся, што такі дакумэнт патрэбны і ня ўсе пагаджаліся зь ягонай канцэпцыяй. Таму, на погляд Міністэрства замежных спраў, гэты дакумэнт досыць кампрамісны. Яго мэта — разьвіваць далейшыя дачыненьні зь людзьмі, якія лічаць сябе нашымі суайчыньнікамі",— заявіла тады Купчына.
Паводле зьвестак грамадзкіх аб’яднаньняў беларусаў за межамі Бацькаўшчыны жыве 3–3,5 мільёны, паводле зьвестак міністэрства культуры — 2 мільёны, паводле МЗС — 1,5 мільёны.
Зараз за мяжой дзейнічае 220 беларускіх суполак, найбольш вялікія зь іх — у Расеі, Літве, Польшчы, Казахстане, Украіне, ЗША і Канадзе.
Закон прызнае некалькі катэгорый людзей, якія адносяцца да беларусаў замежжа. Па-першае, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі; па-другое, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі і самі альбо іх продкі па прамой лініі нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь; па-трэцяе, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі, ідэнтыфікуюць сябе як беларусы з пункту гледжаньня этнічнай прыналежнасьці да беларускага народу, або мовы, культуры і гістарычных сувязяў, веданьня і захаваньня беларускіх традыцый і звычаяў.
Закон прадугледжвае падтрымку беларускіх суполак за мяжой, адкрыцьцё там культурных цэнтраў, культурны і адукацыйны абмен, права для замежных беларусаў на адукацыю ў Беларусі, гуманітарную дапамогу беларусам замежжа, якія апынуліся ў надзвычайных сытуацыях.