Абедзьве цырымоніі падпісаньня адбудуцца 27 чэрвеня ў Брусэлі.
Старшыня Эўрапейскай Рады Герман ван Ромпэй перадаў прэм’ер-міністру Малдовы Юрыю Лянкэ запрашэньне для ўдзелу ў саміце Эўрапейскі Зьвяз — Малдова.
Герман ван Ромпэй таксама запрасіў прэм’ер-міністра Малдовы Лянкэ 29 траўня на ўручэньне прэміі імя Карла Вялікага, якая зьяўляецца прэстыжнай эўрапейскай прэміяй за ўнёсак у аб’яднаньне Эўропы.
Як паведамілі ў Бюро ўрада Малдовы па сувязях з прэсай, падчас саміту адбудзецца падпісаньне Малдовай пагадненьня аб асацыяцыі, уключаючы стварэньне зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам.
Дакумэнт быў парафіраваны на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні 29 лістапада 2013 года.
27 чэрвеня ў Брусэлі, у прысутнасьці ўсіх кіраўнікоў дзяржаваў ЭЗ, будзе падпісанае і пагадненьне аб асацыяцыі з Грузіяй, сказаў Герман ван Ромпэй у сераду ў Тбілісі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі.
Напярэдадні Грузія выканала апошнюю ўмову Эўразьвязу — прыняла антыдыскрымінацыйны закон, які забясьпечвае права кожнага грамадзяніна, незалежна ад расы, сэксуальнай арыентацыі ды іншага.
«Гэта вельмі сур’ёзны гістарычны этап. Абраўшы гэты шлях, Грузія паказала, што яна хоча мець моцныя дзяржаўныя інстытуты і гатовая паважаць вяршэнства закону і правы чалавека», — сказаў ван Рампэй.
Адказваючы на пытаньне аб тым, наколькі эфэктыўная палітыка ЭЗ у дачыненьні да Расеі, якая парушыла тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі і Ўкраіны, прэзыдэнт Эўрапейскай Рады заявіў, што гэтая палітыка пасьпяховая.
«Мы павінны наладзіць добрыя адносіны з Расеяй, але апошнія падзеі ва Ўкраіне стварылі праблему, паколькі парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці незаконнае. Разам з тым, я лічу, што наша палітыка эфэктыўная. Сьведчаньнем гэтаму зьяўляецца хуткае падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з Грузіяй і Малдовай, і гэта нягледзячы на зьнешні ціск», — сказаў ван Рампэй.