Цытаты зь лістоў, якія сабраныя ў дзьве новыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды» і выходзяць у сьвет да 60-годзьдзя Беларускай рэдакцыі.
Чаму пішуць лісты на Свабоду?
Бо:
«...пад час слуханьня Свабоды я адчуваю сябе па-сапраўднаму свабодным чалавекам» (Міхась Данько, Давыд-Гарадок).
«... дзень без Свабоды — марны дзень» (Ірына Аўгуль, Астравецкі раён).
«...гэта ўсё роўна, што пасьля лазьні выпіць кілішак гарэлкі: і сьветла, і весела, і радасна» (Васіль Завадзкі, Маладэчна).
«...праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Беларусі я атрымліваю толькі ад Свабоды» (Аляксандар Пекар, Старадароскі раён).
«...рэдакцыя не ўхіляецца ад адказаў нават на „непрычасаныя“ пытаньні» (Міхал Грамыка, Пінск).
«...Радыё Свабода ёсьць адзінай станцыяй, якую можна рэгулярна слухаць, каб мець зьвесткі пра сваю радзіму» (Мікалай Бусел, Сьветлагорскі раён).
«...уцякаеш ад жыцьцёвай марнасьці і панаваньня расейшчыны» (Ян Савіцкі, Баранавічы).
«...вы заслужылі давер» (Валянціна Богуш, Менск).

«...па той самай прычыне, па якой я пішу назву радыёстанцыі без двукосься, успрымаючы яе не як радыёстанцыю, а як форму існаваньня, як стан маёй душы» (Кастусь Сырэль, Ушачы).
Гэтыя цытаты — зь лістоў, якія сабраныя ў дзьве новыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды» і выходзяць у сьвет да 60-годзьдзя Беларускай рэдакцыі. 20 траўня 1954 у эфіры ўпершыню прагучалі пазыўныя «Радыё Вызваленьне». Гістарычныя перамены, якія адбыліся за апошнія 60 гадоў, не зьмянілі галоўную місію Свабоды — спрыяць бесперашкоднаму распаўсюду інфармацыі і ідэяў.
Нягледзячы на тое, што кароткахвалёвае радыё саступіла першынства тэлебачаньню, інтэрнэту, сацыяльным сеткам, шмат для каго яно заўсёды было больш чым радыё — станам душы. Сёньня мы прапануем вам выказваньні пра Свабоду, якія слухачы зь Беларусі і замежжа прысылалі ў рэдакцыю ўжо ў эпоху інтэрнэту — у 21-м стагодзьдзі.
Аляксандар Лукашук
2000
«Калі Беларуская Свабода пяройдзе на расейскую мову, палічу гэта абразаю і здрадаю»
Алена Белахвосьцік, Рэчыцкі раён
Вашы перадачы падабаюцца мне тым, што ў іх можна пачуць пра многія падзеі, пра якія чамусьці вельмі рэдка пішуць беларускія газэты. Але я ня згодная з вашымі карэспандэнтамі, якія ўсю віну за нашы беды ўскладваюць толькі на Лукашэнку. Ён жа вельмі стараецца для людзей. Гэта на месцах удзельныя князькі не выконваюць ягоных загадаў і твораць што хочуць. Што ён адзін можа зрабіць з усімі імі? Расказвайце болей пра гэта — пра самаўладзтва раённых ды абласных начальнікаў. У іх праўды ня знойдзеш. А Лукашэнка пра гэта ня ведае.
Ян Эмоцын, Глуск
Як жа вы любіце Лукашэнку. Ніводнага кепскага слова на ягоны адрас. Няма таго каб сказаць проста і даходліва: узурпатар, цыган, злодзей, зьбіраецца прадаць Беларусь Расеі толькі дзеля таго, каб потым там атрымаць пасаду. Вось цяпер у Беларусі йдзе масавы крадзеж. Калі капалі бульбу, людзі начавалі ў полі, каб яе ўначы зладзеі ня выкапалі. Усё больш кватэрных злодзеяў. А чаму так? Узурпатар уводзіць свае звычаі ў жыцьцё беларусаў. Раней цыганы кралі коней, а пры Лукашэнку ўведзены звычай красьці людзей (узгадайце Ганчара, Захаранку, Віньнікаву ды іншых). А вы не гаворыце пра гэта.
Вось вы кажаце, што ня трэба абражаць Лукашэнку. А што рабіць, калі на загад Лукашэнкі нас зьбіваюць на мітынгах, зьневажаюць? Вы зазірніце ў вёску й спытайце, хто такі Зянон Пазьняк. Вам адкажуць, што фашыст, што ў вайну паліцаем быў. (Хоць яго ў вайну й на сьвеце не было.) І спытайце, хто такі Лукашэнка. Пачуеце, што Лукашэнка, Шэйман, Латыпаў ды Чумакоў — сапраўдныя беларусы, якія хочуць далучыць Беларусь да Расеі, каб нам лепш жылося. Вось што робіць Лукашэнкава прапаганда, а вы зь ёй ейнымі ж мэтадамі ня хочаце змагацца.
Алег Бураў, Берасьце
Вы на Свабодзе ня ўлічваеце некаторых беларускіх рэаліяў. Навіны ў інтэрнэце, можа, і цікава чытаць і слухаць дзесьці ў ЗША, Канадзе ці Аўстраліі, дзе кампутары ёсьць у кожным доме. Для нас жа гэта застаецца экзотыкаю, і колькі б вы ні гаварылі, бліжэй ня будзе. Студэнты зь Беларусі ў замежных унівэрсытэтах — гэта добра, але добра, здаецца, толькі для саміх гэтых студэнтаў. Штосьці ня чуў, каб пасьля вучобы яны вярталіся дадому й працавалі тут за мізэрныя грошы. Нашай уладзе, я лічу, такія зусім не патрэбныя, бо прыносяць з сабою дух свабоды, а гэта супярэчыць вядомаму выказваньню Лукашэнкі пра тое, што ён свой народ за цывілізаванымі краінамі не павядзе.
Ірына Барысевіч, мястэчка Парэчча, Гарадзенскі раён
У перадачы «Праскі акцэнт» 5 сьнежня прагучала меркаваньне, што варта весьці вяшчаньне Свабоды для Беларусі на расейскай мове. Вельмі мяне гэта ўзрушыла. Каго хвалюе лёс Радзімы — той па-беларуску зразумее, нават калі й не размаўляе на нашай мове. А тым, хто жыве ўспамінамі пра танную гарэлку й каўбасу, на якой мове ні гаварыце, слухаць ня будуць.
Я асабіста палічу гэта абразаю і здрадаю ў адносінах да мяне як да слухача. Кожны дзень паўтары гадзіны я слухаю інфармацыю на літаратурнай мове. Калі гучыць музыка ў перадачы «Вострая Брама», адчуваю гонар за сваіх продкаў, павагу да сваіх сучасьнікаў, якія ведаюць, хто яны і адкуль. А яшчэ адчуваю смутак і жаль. Надзея яшчэ не памерла, але жыцьцё праходзіць. Што я пакіну нашчадкам? Адумайцеся, людзі!
Да Бога зьвяртаемся на чужых мовах і просім Божае ласкі — таму й не заўсёды разумеем, што чуем у адказ. У пагоні за лёгкім хлебам пазычаем у суседкі ейную культуру, палітыку, норавы, аддаючы ўзамен зямлю крывічоў — спадчыну сваю і будучыню дзяцей нашых. Апамятайцеся, яшчэ ня позна.

Андрэй Кішкурнаў, вёска Судкова, Хойніцкі раён
Сам я беларус, але пішу, размаўляю і думаю па-расейску. Хоць і вельмі шкада. Слухаю Радыё Свабода ўжо сем гадоў, і пераважна беларускую праграму. Ёсьць пра што падумаць, а галоўнае — пачуць слова праўды. У вёсцы аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі ў краіне атрымаць вельмі цяжка. Недзяржаўныя газэты да нас не даходзяць, а на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі ды радыё час спыніўся ў 1990 годзе, толькі палітычныя пэрсанажы іншыя. Ужо адно ўзгадваньне пра гэтыя сродкі інфармацыі наганяе тугу і маркоту.
Аляксей Паўловіч, Горадня
04.01.2000
Радыё Свабода — незалежная радыёстанцыя, яна можа і павінна перадаваць тую інфармацыю, якую хавае ўлада. І найперш гэта зьвесткі пра злачынствы бальшавікоў. Трэба, каб штодня хвілін 10–15 была такая перадача. Нам ня так важна слухаць пра жаночае цела ці як хто страляў у ціры. Мы хочам ведаць сапраўдную гісторыю Беларусі, пра рэпрэсіі, пра тое, як бальшавікі гвалтам захоплівалі ўладу, заганялі сялян у калгаснае рабства; як Сталін рыхтаваў Другую ўсясьветную вайну...
Калі людзі будуць ведаць праўдзівую гісторыю, яны ніколі не прагаласуюць за камуністаў ці за Лукашэнку. Ці вы ня чуеце, як хлусьлівая камуністычная прапаганда па 10–12 гадзінаў на суткі штодня цягне нас у мінулае, як расхвальвае расейскую кабалу?
Зноў жа — пра стукачоў трэба распавядаць, якіх шмат засталося ў нас па камуністах. Няўжо вы ня чуеце, як яны хваляць цяперашняе жабрацкае жыцьцё, як убіваюць у галовы людзям, нібы ў нас цяпер усё добра і вельмі добры Лукашэнка, за якога трэба зноў галасаваць? Расейскі гісторык Валкагонаў неяк сказаў, што ў СССР было 11 мільёнаў інфарматараў КГБ. Колькі стукачоў у беларускім КГБ — таямніца. Але, паводле маіх зьвестак, — кожны пяты жыхар Беларусі. Гэтыя даносчыкі ў беларускім КГБ захаваліся, як захаваўся і сам КГБ безь якіх-небудзь зьменаў. І яны вядуць, так бы мовіць, «растлумачальную работу» сярод людзей. Колькі разоў на працы, у чарзе ў магазыне ці проста ў натоўпе на кірмашы даводзілася чуць, як падазронага выгляду асобы распачынаюць палітычную дыскусію. Яны кажуць: «Вось, Пазьняк уцёк, а без Расеі мы не пражывем. Няма ў нас ані газу, ані нафты», ці «Добра, што Лукашэнка разагнаў Вярхоўны Савет, яны ўсё роўна нічога не рабілі».
Калі да працы сексотаў дадаць штодзённы падман, які льецца на нас з тэлевізара, дзяржаўных газэтаў ды радыё, то стануць відавочнымі сапраўдныя маштабы тае хлусьні, якой адурманьваецца народ. Гэтак і набіраецца той рэйтынг, якім хваліцца Лукашэнка. Лукашэнка абапіраецца на спэцслужбы, а спэцслужбы — на стукачоў. Прычым стукачы ёсьць і сярод начальнікаў, і сярод простых рабацяг.

Пётар Навіцкі, Рагачоў
31.08.2000
Раней да мяне часам заходзілі паслухаць Свабоду нават мае суседзі. Але цяпер ужо ня ходзяць. І ведаеце чаму? Бо ўсіх раздражняе і стамляе музыка ледзь не пасьля кожнага сказанага слова. Як хацелася б сесьці й спакойна паслухаць пра становішча ў нас у Беларусі, пачуць навіны сьвету. А замест гэтага штохвіліны скрыгоча гэтак званая музыка. Пішу «гэтак званая», бо на кароткіх хвалях і дыктарскі тэкст не заўсёды добра пачуеш — зь цяжкасьцю ловіш кожнае слова. Якая ўжо там музыка.
Няўжо вы не разумееце, што ня дзеля музыкі ды іншых аздабленьняў слухаюць людзі Свабоду? Навошта ўскладняеце нам жыцьцё? Калі гэтак будзе працягвацца й далей, давядзецца мне сказаць вам «да пабачэньня».

Аляксей Калесьнікаў, Бабруйск
14.09.2000
Даўно слухаю вашы перадачы. Сярод усяго армейскага дэфіцыту інфармацыі ваша радыё дапамагае мне даведвацца пра падзеі ў нашай краіне. У арміі нас ідэалягічна апрацоўваюць на занятках дзяржаўна-праўнае падрыхтоўкі і прымушаюць рэгулярна глядзець выпускі навінаў Беларускае тэлевізіі. Але вядома, якога кшталту там інфармацыя. Таму вельмі ўдзячны вам за тое, што вы ёсьць. Тым больш, разумею, як нялёгка вам працаваць у сёньняшніх беларускіх умовах.
Тацяна Лебядзевіч, Заслаўе
14.09.2000
Мне й раней пра вас распавядалі, але знайсьці патрэбную хвалю я не магла. І вось днямі прачытала абвестку ў «БДГ» пра вашы хвалі і дзякуючы гэтаму знайшла вас у эфіры. Прашу прабачыць за расейскую мову — пісаць і размаўляць на роднай мове гэтак, як гэта робіце вы, мяне, на жаль, не навучылі. Заслаўе побач зь Менскам, але чуваць беларускую Свабоду кепска, такое ўражаньне, што шумы ды іншыя перашкоды асабліва ўзмацняюцца падчас самых цікавых сюжэтаў.
Хачу сказаць вялікі дзякуй за вашу працу. Ад сябе абяцаю распавядаць усім знаёмым пра ваша існаваньне і пра тое, што вас варта слухаць, каб ведаць праўду.
Хачу сказаць вялікі дзякуй за вашу працу. Ад сябе абяцаю распавядаць усім знаёмым пра ваша існаваньне і пра тое, што вас варта слухаць, каб ведаць праўду.
Дзяніс Клямко, Баранавічы
26.10.2000
Сумна вас слухаць, Беларуская Свабода. Што вы ўсё адным і тым жа людзям слова даяце — Лябедзька, Пазьняк, Вячорка, Грыб, Шушкевіч... І так даўно вядома, што яны думаюць і што скажуць. Няўжо вам не цікава, як пракамэнтаваў бы праблему ўціску незалежнае прэсы, да прыкладу, віцэ-прэм’ер Уладзімер Замяталін або як ставіцца да адкрыта антыбеларускіх праяваў расейскае палітыкі міністар замежных спраў Урал Латыпаў? Цікава было б таксама чуць іншых асобаў, якія рэальна кіруюць дзяржаваю — старшыняў абласных выканкамаў, міністраў. Бяз гэтага вашы перадачы выглядаюць надта аднабаковымі. Бярыце прыклад з Расейскае Свабоды.
Алег Батурын, ЗША
28.12.2000
Дзякуй, што вы ёсьць, бо для мяне толькі родныя галасы зь Беларусі засталіся апошняй нітачкаю, што злучае з Радзімаю. Ваша радыёстанцыя — гэта глыток свабоды ў нашай шматпакутнай Беларусі. Ведайце, што вас любяць і слухаюць многія беларусы, што ўва многіх (у тым ліку і ўва мне) вы падтрымліваеце жаданьне змагацца й перамагаць. Часам толькі інфармацыя вашага радыё не дае апускаць рукі й здацца. Заўсёды падтрымлівае тое, што ты не адзін.
2001
«На службе нас правакавалі, каб высьветліць, хто слухае замежныя радыёгаласы»
Іван Лях, Менск
19.04.2001
Ведайце, што вы губляеце прыхільнікаў. Вядома, наш народ вельмі цяжка падняць на змаганьне — мы ня Чэхія і нават не Ўкраіна. Але і вы робіце шмат памылак.
Кожнае слова Лукашэнкі для вас — нібы залаты зьлітак. Як жа вы далікатна да яго ставіцеся — бясконца цытуеце, аналізуеце, надаяце яму вагі. Вы ствараеце ўражаньне, нібы ўсё ім сказанае — вельмі каштоўнае. Ну чаму вы ня хочаце бачыць, што гэта проста выпешчаная панна наровіцца, капрызіць? Што ён вечна на ўсіх пакрыўджаны, што «зацыклены» на ўласнай пэрсоне?
Бяззубасьць вашых аўтараў проста засмучае. Калі бачыце, што перад вамі малаадукаваны калгасьнік — дык так яго і называйце. А вы жуйку жуяце, выштукоўваецеся, нібы гэта шэдэўр усясьветнай цывілізацыі. Абсмоктваеце кожнае ягонае слова, нібы Леніна на палітзанятках слухаеце.
Патрэбныя зусім іншыя журналісты, здольныя высьмейваць гэты беларускі фэномэн.
Часам думаю: ці ня вы вінаватыя, што заснуў наш народ? Ці гэта Лукашэнка вам плоціць, каб вы былі такой ляяльнай да яго апазыцыяй? Я хачу быць за вас, але для пачатку хацелася б высьветліць — за каго вы?
Зьміцер Панкавец, вёска Кастрыца, Барысаўскі раён
11.05.2001
Чуў па Свабодзе, што ў школах аднаўляюць палітзаняткі. У нас такія заняткі ніколі й не зьнікалі. На іх нам распавядаюць пра заслугі Лукашэнкі, тлумачаць, чаму патрэбен саюз з Расеяй — маўляў, свае нафта і газ будуць. Распавядаюць, якія ў Беларусі дэмакратычныя парадкі.
А пра ўдзельнікаў апазыцыйных акцыяў кажуць так: «Пьяные отморозки собрались, им десять долларов дали, вот они и чёртом свищут».
Школа ў нас беларускамоўная, аднак пэўныя ўрокі — прыкладам, ангельская мова, чалавек і грамадзтва, аўтасправа — выкладаюцца па-расейску. Дык мы нядаўна клясай пастанавілі дамагацца, каб усе ўрокі выкладаліся па-беларуску. Напісалі дырэктару заяву. Пасьля гэтага беларуская мова гучыць часьцей.
А яшчэ пасьля гэтага выпадку мяне абмяркоўвалі на пэдсавеце. Прыйшлі да высновы, што я першы пайду зь відэльцам на Расею. А яшчэ мяне пачалі вінаваціць у фашызьме, бо мой прадзед Барыс Саснавец служыў у Беларускай Краёвай Абароне. Я гэтага факту ніколі й не хаваў — усім распавядаў, што прадзед ваяваў за беларускую Беларусь. Настаўнікі пачалі казаць, што я ўвесь у прадзеда — калі б мог, зараз жа прадаў бы Беларусь немцам. А яшчэ яны вельмі шкадуюць, што я жыву ня ў Менску.
Неяк яны ўбачылі ў мяне кнігу Франца Кушаля і пасьля гэтага пачалі лічыць мяне фашыстам. А я фашыстам ніколі ня быў, а аднаго разу нават пабіўся з РНЕшнікам, які прыяжджае ў вёску. Пабіліся мы за тое, што я назваў Гітлера і Сталіна псыхапатамі.
Вось так і жывём. Дзень за днём мне прыдумваюць у школе новыя мянушкі: то я ім польскі шляхціц, то нямецкі фашыст, то амэрыканскі шпіён. Ніяк ня могуць яны ўсьвядоміць, што я проста люблю Беларусь — і болей нічога.
Штодня а шостай гадзіне я цягнуся да свайго прыймача, настройваюся на 612 кілягерцаў — і наступныя паўтары гадзіны мяне цяжка адарваць ад гэтага занятку. Слухаю ўсё, асабліва люблю «Вострую Браму» Сяргея Дубаўца...
Ня ведаю, як бы я зараз жыў, каб у мяне адабралі Свабоду. Калі слухаю вас, то мне здаецца, што мы — самая вялікая краіна сьвету, а беларусы — самы лепшы народ. Толькі гэты міт доўжыцца паўтары гадзіны.
А потым я выходжу на вуліцу вёскі і бачу п’яных аднавяскоўцаў, адзінай праблемай для якіх стала — дзе заўтра знайсьці чарку. І адчуваньне велічы ў мяне зьнікае. Але потым я зноў раскладваю свае думкі й прыходжу да высновы, што пакуль ёсьць у краіне такія людзі, як вы, ня згіне наш народ. І згадваюцца словы Янкі Філістовіча: «Усё пераменіцца, будзе вольнай Беларусь!».
Сьвятлана Мацкевіч, Маладэчна
08.06.2001
Усё беларускае навокал нішчыцца, Беларусь рэальна ўсё больш ператвараецца ў расейскую правінцыю. Гінуць мова і культура, амаль вынішчаная нацыянальная школа. Часам апускаюцца рукі: плён твайго жыцьця, тваёй працы топчуць тыя, каму не дарагія ні гісторыя наша, ні незалежнасьць, ні будучыня.
У такія хвіліны ратуеш толькі ты, Радыё Свабода. Ты даеш сілы заўтра зноў ісьці на працу, вучыць дзяцей роднай мове і верыць, што гэтыя зярняты калі-небудзь узыдуць і спатрэбяцца новай Беларусі.
Мікіта Пазьняк, Наваградак
15.06.2001
Я толькі-толькі закончыў дзявяты кляс, і цяпер перада мной цэлае жыцьцё. Але немагчыма пабудаваць сваё асабістае жыцьцё, калі ня будзе наша Радзіма вольнай, свабоднай і шчасьлівай. Я ўпэўнены, што калі кожны беларус будзе гатовы аддаць сваё жыцьцё за Радзіму, за свой народ, мову, культуру — мы ніколі ня зьведаем бяды.
Хачу выказаць вам вялікую падзяку за тое, што вы ёсьць. Для мяне — чалавека, які любіць сваю Радзіму, сваю мову, патрыёта — няма нічога лепш, чым чуць голас Свабоды.
Павал Воранаў, Гомель
12.10.2001
Слухаю вас са студзеня 2001 году. Інфармацыя ваша тэндэнцыйная, накіраваная на падбухторваньне грамадзтва да псыхозу і рэвалюцыі. Супрацоўнікі вашай радыёстанцыі заражаныя фантазіяй прыходу да ўлады, і іхная фантазія ўжо перайшла ў фанатызм. Гэта небясьпечна, бо колькасьць вашых слухачоў вельмі шматлікая і ахоплівае ў значнай ступені ўсю Беларусь.
Якая вы апазыцыя — вы ж драпежнікі, небясьпечныя людзі і можаце стаць тэрарыстамі. Маладафронтаўцы дасьпяваюць да пагромшчыкаў.
Апазыцыя — гэта вораг Беларусі. Яна задумвае нядобрае і рвецца да ўлады, што прывядзе да хаосу, бойні, разьні, разрухі. Цяпер апазыцыя ў Беларусі фанатычная і непрымірымая. Яна застанецца такой, нават калі яе перастануць фінансаваць заходнія краіны.

Домна Лісоўская, Даўгаўпілс, Латвія
19.10.2001
Паважаныя журналісты Свабоды, вы — мая радасьць. Кожны дзень мой пакой напаўняецца вашымі галасамі, і для мяне гэта стала штодзённай неабходнасьцю.
На жаль, апошнім часам добрых навінаў мала. Слухаю вашы паведамленьні пра тое, як балюча перажывае сьвет трагедыю ў Амэрыцы — і хочацца закрычаць на цэлы сьвет: «Людзі, дзеці Божыя, што ж вы робіце! Ня помсьціце адзін аднаму, не памнажайце зла».
Няхай бы прэзыдэнт Амэрыкі Джордж Буш, перш чым пачынаць вайну, спытаў у папы Яна Паўла ІІ, што рабіць, каб не нарабіць зла яшчэ большага. Бо можа стацца, што з гэтага зачараванага кола мы ня выберамся ніколі.

Эдуард Клімовіч, Баранавічы
23.11.2001
Лукашэнка — правадыр беларускага народу і ўсяго славянскага сьвету. Яго абагаўляюць і любяць па ўсёй сьвятой Русі — у Беларусі, Украіне і Расеі. Гэта сапраўдны трыбун трыадзінай рускай нацыі — беларусаў, маларосаў і вялікаросаў. На выбарах прэзыдэнта Бацька атрымаў большасьць галасоў, бо ён плоць ад плоці беларускага народу.
І мы, беларусы, за свайго бацьку вам, ЦРУшным наймітам, глотку перагрызём. Вашу Свабоду слухае менш як паўадсотка насельніцтва рэспублікі — ды й тое маргінальная частка грамадзтва. Чым больш вы паліваеце брудам нашу Радзіму-Беларусь, тым страшней мы вас пакараем.

Ільля Копыл, Менск
30.11.2001
Раз вашы нядобразычліўцы ня толькі слухаюць ненавісную ім Свабоду, але нават пішуць лісты, то гэта азначае, што вы на правільным шляху.
Вось некалькі тыдняў таму паслухаў я ліст Казіміра Нарковіча зь Берасьця, які напісаў, што ў савецкі час можна было слухаць любыя замежныя галасы — нібыта не было ніякай забароны. Паспрабую яму запярэчыць.
Першае, усё так глушылася, што трэба было ўвесь час прыхіляць вуха да самага радыёпрыёмніка і пастаянна круціць ручку настройкі. А другое, слухаць можна было толькі вельмі позна, калі дзеці клаліся спаць — каб яны выпадкова не прагаварыліся пра гэта ў школе.
Па-трэцяе, на службе нас заўсёды правакавалі, каб высьветліць, хто слухае замежныя галасы. Рабілася гэта даволі прымітыўна. Нампаліт, чытаючы нейкую лекцыю пра посьпехі ў пабудове «разьвітога сацыялізму», адрываўся ад напісанага тэксту і даверліва зьвяртаўся да нас: «Між іншым, я ўчора слухаў Радыё Свабода, дык там перадавалі цікавыя зьвесткі. Можа, яшчэ хто слухаў? Тады мне лягчэй будзе весьці размову». Але мы рабілі выгляд, што нас гэта ня тычыцца. У іншым выпадку размова са слухачом «варожага» радыё працягвалася б у кабінэтах начальнікаў.
Па-чацьвёртае, у кожным падразьдзяленьні быў інфарматар КГБ — асобага аддзелу, сексот з нашага асяродку. Пад маёй камандай былі 24 афіцэры, і гэтага аднаго — сексота — я ведаў. Аднойчы на нарадзе афіцэраў я яго раскрыў, за што атрымаў вымову — нібыта за зрыў нейкай спэцапэрацыі КГБ.

Працяг будзе.
Замовіць кнігу «Лісты пра Свабоду» можна тут