Сёньня ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі затрымалі Алега Кероля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасьці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі.
Алег Кероль пасьпеў паведаміць праваабаронцам, што яго вязуць у Першамайскі РУУС.
Паводле праваабаронцаў, хутчэй за ўсё заўтра пройдзе суд над актывістам ў судзе Першамайскага раёну Менска.
Напярэдадні чэмпіянату сьвету беларускія ўлады правялі «палітычную зачыстку», арыштоўваючы апазыцыйных актывістаў. Сцэнар быў аднолькавы: актывіста хапалі звычайна каля дому, прывозілі ў суд, дзе гучала стандартнае абвінавачаньне — дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Суд даваў адміністратыўны арышт на 10–25 сутак. Такім чынам за апошнія тыдні па ўсёй Беларусі былі арыштаваныя каля 30 чалавек.