Мінулай ноччу тэрарысты ў Славянску некалькі разоў адкрывалі агонь па пазыцыях украінскіх сілавікоў, а таксама па тэлевежы.
Абстрэл вёўся зь мінамётаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
Пазыцыі узброеных сэпаратыстаў, зь якіх вёўся абстрэл, былі разьмешчаныя ў раёне вуліцы Арцёма і гарадзкога раёну «Лясны».
Паводле Тымчука, прарасейскія тэрарысты ўжываюць тактыку выкарыстаньня мірных жыхароў у якасьці прыкрыцьця — абстрэлы вядуцца з жылых кварталаў. Гэта моцна абцяжарвае дзеяньні ўкраінскіх сілавікоў.