Актывістка БХД выйшла ў Дзень Перамогі з плякатам «Не пуцінскай вайне з Украінай»

Belarus – BCD logo, 19jan2009

У Нясьвіжы 9 траўня за антываенную акцыю была затрымана актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальля Бордак, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Пра сваё затрыманне яна сказала ў смс-паведамленні свайму знаёмаму Аляксандру Язьвінскаму. «Я ва ўчастку за плякат «Не пуцінскай вайне з Украінай», — напісала яна.

Тэлефон Бордак не адказвае, яе месцазнаходжаньне невядомае. Язьвінскі мяркуе, што актывістка застанецца пад вартай да панядзелка, калі яе, магчыма, чакае суд.

Напярэдадні адкрыцьця і падчас чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі прайшлі масавыя адвольныя затрыманьні й арышты грамадзкіх актывістаў. Паводле заявы праваабаронцаў, іх затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачаньнях «Дробнае хуліганства», «Непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Усяго затрымана ці арыштавана ўжо каля 30 чалавек, некаторых актывістаў апазыцыі міліцыя працягвае адшукваць, паведамляе БелаПАН.