Працяг гістарычнага цыклю паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных юбілею Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004-х і ў 2009 годзе.
2004 год. Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа імкнецца апэратыўна рэагаваць на імклівыя зьмены ў сьвеце мас-мэдыяў. Амаль усе нацыянальныя рэдакцыі радыё маюць інтэрнэт-старонкі. Усё больш рэдакцыяў удзельнічаюць у розных тэлевізійных праектах, часта — у супрацоўніцтве зь мясцовымі незалежнымі і дзяржаўнымі тэлеканаламі. У кастрычніку радыё бярэ курс на канвэргенцыю — паралельнае разьвіцьцё розных плятформаў дастаўкі інфармацыі да спажыўцоў: радыё, тэлевізіі, інтэрнэту, мабільнай тэлефаніі.
***
Беларуская служба ўступіла ў эпоху канвэргенцыі ў якасьці аднаго зь лідэраў перадусім дзякуючы свайму вэбсайту. Паводле колькасьці наведнікаў з разьліку на колькасьць насельніцтва краіны сайт Беларускай Свабоды займае першае месца сярод усіх рэдакцыяў радыё. У красавіку зьяўляецца новы палепшаны варыянт дызайну — ужо трэці за гісторыю сайту. Упершыню на сайце зьяўляецца штатны вэб-майстар — Уладзімер Каткоўскі. Вось што ён расказваў у 2004 годзе пра пэрспэктывы нашага сайту.
«Наш вэбсайт досыць папулярны сярод беларускамоўных. Колькасьць наведаньняў штогод расьце — я памятаю, што недзе ў 2001 годзе было каля 500 штодня, потым у 2002 вырасла да 600, і вось на дадзены момант у нас каля 700-800 унікальных наведваньняў штодня. Варта таксама адзначыць, што наш вэбсайт svaboda.org зьяўляецца фактычна адзіным сайтам у інтэрнэце, на якім штодзённа зьяўляюцца тэксты клясычным правапісам, на тарашкевіцы. Таксама можна адзначыць, што шмат іншых рэсурсаў рэгулярна перадрукоўваюць нашы артыкулы са спасылкай на Беларускую службу Радыё Свабода, часам, магчыма, і без. Тыя, хто адсочвае газэтныя публікацыі, рэгулярна бачаць, што перадрукоўваюца матэрыялы з сайту Радыё Свабода. У даінтэрнэтную эпоху існаваньня Беларускай службы Радыё Свабода гэта выло проста немагчыма, бо немагчыма перадрукаваць тэкст, які проста прагучаў у эфіры на кароткіх хвалях.
Сёлета наша радыё адзначае 50 гадоў свайго існаваньня, і мы плянуем, што якраз да гэтай даты ў нас будзе новая вэрсія вэб-сайту. На новай вэрсіі плянуецца вельмі шмат новых, добрых, функцыянальных паляпшэньняў. У першую чаргу трэба адзначыць тое, што ў нас цяпер будзе шмат фатаздымкаў. На кожную важную падзею мы будзем спрабаваць паставіць таксама і фатаздымак зь месца падзеі. Таксама трэба адзначыць новы вельмі добры дызайн. Я думаю ўвогуле з новым дызайнам палепшацца і функцыянальныя аспэкты сайту. Напрыклад, цяпер людзі часам скардзяцца, што вельмі цяжка арыентавацца ў нашым архіве старых перадачаў. У новай вэрсіі гэта будзе значна палепшана. Таксама мы працягваем і надалей прамоцыю нашага сайту, рэклямаваньне яго, пашырэньне нашай аўдыторыі. Пасьля ўвядзеньня новага дызайну і ўсіх тых рэчаў, якія мы будзем рабіць, наш сайт стане яшчэ больш папулярны. Мы разьлічваем, што колькасьць штодзённых наведаньняў значна павялічыцца. Таксама будзе палепшаная структура сайту. У новай вэрсіі клясыфікацыя навінаў, іх разьмяшчэньне на старонцы, у архіве будзе палепшанае. Мы спадзяемся, што наведнікам будзе значна лягчэй арыентавацца на нашай старонцы».
***
Галоўнай падзеяй году стала адзначэньне 50-гадовага юбілею Беларускай Свабоды. У Менску адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне, спалучанае з прэзэнтацыяй кнігі «Быкаў на Свабодзе». Гэта была трэцяя кніга з сэрыі Бібліятэка Свабоды. У 2004 годзе у гэтай сэрыі выйшлі яшчэ дзьве кнігі — Верш на Свабоду зь перакладамі на ангельскую мову Веры Рыч, і Дуліна ад Барадуліна. Апошняя кніга мела сваю паралель у цыклі перадачаў «Лета з Барадуліным».
Пару словаў пра ўласна навіны радыё ў 2004 годзе. Увосень адбылася зьмена фармату, новы фармат захаваўся зь мінімальнымі папраўкамі да сёньняшняга дня. Праграма стала складацца зь дзьвюх простых адрозных частак: паўгадзіны — падзеі дня, наступныя паўгадзіны — тэматычныя перадачы. Кароткі агляд найважнейшых падзеяў дня пачалі гучаць кожныя чвэрьць гадзіны. У 2004 годзе зьявіліся новыя перадачы — «Госьць на Свабодзе», «Званкі на Свабоду».
І яшчэ адна навіна Беларускай службы 2004 году — конкурсы сярод слухачоў. Да 50-гадовага юбілею быў прымеркаваны конкурс «Мая Свабода». Вось як пераможца конкурсу даведаўся пра сваю перамогу — у жывым ранішнім эфіры Радыё Свабода.
***
На прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі перамог Міхэіл Саакашвілі. — Тэрарысты падрываюць чатыры цягнікі ў Мадрыдзе, 190 чалавек загінула. — Сем краінаў Усходняй Эўропы далучыліся да НАТО, 10 краінаў — да Эўрапейскага Зьвязу. — Чачэнскія ваяўнікі захапілі школу ў Беслане, падчас штурму школы расейскімі вайскоўцамі загінула 335 чалавек. — Прэзыдэнтам ЗША на другі тэрмін абраны Джордж Буш. — Упершыню ў Эўропе праз працэдуру імпічмэнту адхілены ад улады прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас. — Ва Ўкраіне пратэсты супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў перарастаюць у Аранжавую рэвалюцыю. — У паўднёва-ўсходняй Азіі адбылася адна з найбольшых прыродных катастрофаў у гісторыі, у выніку зенлятрусаў і цунамі загінула каля 2000 тысячаў чалавек. — Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымала аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыда Елінэк.
***
А зараз 2004 год у Беларусі — у паведамленьнях нашага радыё:
***
Вернемся да нашага аўдыёархіву. Яшчэ адна перадача, якая гучала на працягу 2004 году — Вясёлыя эсэ для ХХІ стагодзьдзя. Прапаную вам паслухаць, бадай што, самаё вясёлае эсэ...
***
Беларуская служба ўступіла ў эпоху канвэргенцыі ў якасьці аднаго зь лідэраў перадусім дзякуючы свайму вэбсайту. Паводле колькасьці наведнікаў з разьліку на колькасьць насельніцтва краіны сайт Беларускай Свабоды займае першае месца сярод усіх рэдакцыяў радыё. У красавіку зьяўляецца новы палепшаны варыянт дызайну — ужо трэці за гісторыю сайту. Упершыню на сайце зьяўляецца штатны вэб-майстар — Уладзімер Каткоўскі. Вось што ён расказваў у 2004 годзе пра пэрспэктывы нашага сайту.
Сёлета наша радыё адзначае 50 гадоў свайго існаваньня, і мы плянуем, што якраз да гэтай даты ў нас будзе новая вэрсія вэб-сайту. На новай вэрсіі плянуецца вельмі шмат новых, добрых, функцыянальных паляпшэньняў. У першую чаргу трэба адзначыць тое, што ў нас цяпер будзе шмат фатаздымкаў. На кожную важную падзею мы будзем спрабаваць паставіць таксама і фатаздымак зь месца падзеі. Таксама трэба адзначыць новы вельмі добры дызайн. Я думаю ўвогуле з новым дызайнам палепшацца і функцыянальныя аспэкты сайту. Напрыклад, цяпер людзі часам скардзяцца, што вельмі цяжка арыентавацца ў нашым архіве старых перадачаў. У новай вэрсіі гэта будзе значна палепшана. Таксама мы працягваем і надалей прамоцыю нашага сайту, рэклямаваньне яго, пашырэньне нашай аўдыторыі. Пасьля ўвядзеньня новага дызайну і ўсіх тых рэчаў, якія мы будзем рабіць, наш сайт стане яшчэ больш папулярны. Мы разьлічваем, што колькасьць штодзённых наведаньняў значна павялічыцца. Таксама будзе палепшаная структура сайту. У новай вэрсіі клясыфікацыя навінаў, іх разьмяшчэньне на старонцы, у архіве будзе палепшанае. Мы спадзяемся, што наведнікам будзе значна лягчэй арыентавацца на нашай старонцы».
***
Галоўнай падзеяй году стала адзначэньне 50-гадовага юбілею Беларускай Свабоды. У Менску адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне, спалучанае з прэзэнтацыяй кнігі «Быкаў на Свабодзе». Гэта была трэцяя кніга з сэрыі Бібліятэка Свабоды. У 2004 годзе у гэтай сэрыі выйшлі яшчэ дзьве кнігі — Верш на Свабоду зь перакладамі на ангельскую мову Веры Рыч, і Дуліна ад Барадуліна. Апошняя кніга мела сваю паралель у цыклі перадачаў «Лета з Барадуліным».
Your browser doesn’t support HTML5
Пару словаў пра ўласна навіны радыё ў 2004 годзе. Увосень адбылася зьмена фармату, новы фармат захаваўся зь мінімальнымі папраўкамі да сёньняшняга дня. Праграма стала складацца зь дзьвюх простых адрозных частак: паўгадзіны — падзеі дня, наступныя паўгадзіны — тэматычныя перадачы. Кароткі агляд найважнейшых падзеяў дня пачалі гучаць кожныя чвэрьць гадзіны. У 2004 годзе зьявіліся новыя перадачы — «Госьць на Свабодзе», «Званкі на Свабоду».
І яшчэ адна навіна Беларускай службы 2004 году — конкурсы сярод слухачоў. Да 50-гадовага юбілею быў прымеркаваны конкурс «Мая Свабода». Вось як пераможца конкурсу даведаўся пра сваю перамогу — у жывым ранішнім эфіры Радыё Свабода.
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 2004 у сьвеце