Таталітарны хакей. Плякаты, якія нагадаюць пра палітвязьняў падчас хакейных забаваў

Сацыяльны праект, накіраваны на пашырэньне інфармацыі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Удзел бралі рэклямістка Юлія Ляшкевіч, дызайнэр Свабода, Стась Карпаў, Алег Мініч і яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек.

Плякаты маюць нагадаць менчуком і прыежджым у Беларусь падчас хакейнага чэмпіянату, што ў краіне дагэтуль за кратамі некалькі дзясяткаў палітвязьняў.

Аўтары праекту прапануюць далучыцца да праекту кожнаму, паставіць абраную выяву ў сацыяльныя сеткі, дадаўшы набор хэштэгаў #minsk2014, #минск2014, #мінск2014, #worldcup2014, #hockey2014, #хоккей2014, #belarus2014, #icehockey2014

> ГЛЯДЗЕЦЬ ВЫЯВЫ