Стала вядома, што сёньня, 9 траўня, у Віцебску памёр пасьля цяжкай хваробы Давід Рыгоравіч Сімановіч — беларускі паэт, празаік, перакладнік.
Давід Рыгоравіч Сімановіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 года.
Давід Сімановіч шмат гадоў адпрацаваў на Віцебскім абласным тэлебачаньні, быў стваральнікам літаратурна-мастацкіх перадач, знаёміў мясцовых гледачоў з маладымі віцебскімі літаратарамі. Ён шмат зрабіў і для папулярызацыі гісторыі горада — гэта дзякуючы ягоным літаратурным дасьледаваньням зьявіліся нарысы пра ролю Віцебску ў жыцьцях Пушкіна, Маякоўскага, Твардоўскага. Ня кажучы ўжо пра Марка Шагала: адраджэньню памяці пра гэтага сусьветна вядомага мастака Давід Сімановіч прысьвяціў многія гады.
Давід Сімановіч быў сярод тых, хто яшчэ ў 1980-я гады выступаў за зьяўленне вуліцы Караткевіча на ягонай малой радзіме — у Воршы, неаднаразова прыжджаў у гэты горад, каб выступіць перад школьнікамі са сваімі ўспамінамі пра Ўладзімера Караткевіча, зь якім доўга ліставаўся. Давід Сімановіч быў сталым удзельнікам «быкаўскіх» імпрэзаў на Вушаччыне — заўжды прыяжджаў на ўгодкі Быкава ў вёску Бычкі, пакуль дазваляла ўжо не зусім моцнае апошнім часам здароўе...
Сталы ўзрост, здаецца, ніколі не замінаў Давіду Сімановічу пісаць і выдаваць новыя кнігі, сустракацца з моладзьдзю, ладзіць розныя імпрэзы, дзе ня толькі гучалі яго ранейшыя вершы, але і ствараліся новыя. Ён быў майстрам вершаваных экспромтаў, якія аднолькава весела і дасьціпна ў яго атрымлівалася і па-расейску, і па-беларуску.
Давід Сімановіч меў найбагацейшую бібліятэку, найбольш часта яго можна было сустрэць ці то ў кнігарні, ці то ў букіністычнай краме. І, вядома ж, у любым кутку Віцебска, які ён ведаў і любіў. Ён сам быў увасабленьнем гэтага горада, ягоным Паэтам і Грамадзянінам.
Аўтар тэлеп’есаў «Якаў Сьвярдлоў» (паст. у 1963), «Восеньскі букет» (1964), сцэнараў да тэлефільмаў «Маладосьць старажытнага горада» (1964), «Баляда пра чырвонага кавалерыста» (1968), «Літаратурнымі маршрутамі Віцебшчыны» (1969), «Душой і справамі маршрутамі Віцебшчыны» (1990). Асобныя яго творы пакладзеныя на музыку І. Лучанком, Б. Насоўскім, А. Гоманам.
Давід Сімановіч шмат гадоў адпрацаваў на Віцебскім абласным тэлебачаньні, быў стваральнікам літаратурна-мастацкіх перадач, знаёміў мясцовых гледачоў з маладымі віцебскімі літаратарамі. Ён шмат зрабіў і для папулярызацыі гісторыі горада — гэта дзякуючы ягоным літаратурным дасьледаваньням зьявіліся нарысы пра ролю Віцебску ў жыцьцях Пушкіна, Маякоўскага, Твардоўскага. Ня кажучы ўжо пра Марка Шагала: адраджэньню памяці пра гэтага сусьветна вядомага мастака Давід Сімановіч прысьвяціў многія гады.
І ўжо ніяк нельга абысьці ўвагай тое, што Давід Сімановіч, не зважаючы на розныя ідэалягічныя ўстаноўкі, як мог, спрыяў ушанаваньню памяці і папулярызацыі творчасьці найвядомейшых беларускіх літаратараў, перадусім Васіля Быкава і Уладзімера Караткевіча.
Давід Сімановіч быў сярод тых, хто яшчэ ў 1980-я гады выступаў за зьяўленне вуліцы Караткевіча на ягонай малой радзіме — у Воршы, неаднаразова прыжджаў у гэты горад, каб выступіць перад школьнікамі са сваімі ўспамінамі пра Ўладзімера Караткевіча, зь якім доўга ліставаўся. Давід Сімановіч быў сталым удзельнікам «быкаўскіх» імпрэзаў на Вушаччыне — заўжды прыяжджаў на ўгодкі Быкава ў вёску Бычкі, пакуль дазваляла ўжо не зусім моцнае апошнім часам здароўе...
Сотні імпрэзаў, прысьвечаных Быкаву, Караткевічу, Барадуліну нястомны Давід Сімановіч арганізаваў і правёў і бібліятэках Віцебска, а таксама ў раённых цэнтрах, куды часьцяком езьдзіў сустракацца са сваімі чытачамі.