Сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-х угодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай пабывалі на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году войскі ВКЛ перамаглі ўтрая большае войска Маскоўскага княства.
На поле Аршанскай перамогі прыехалі і мясцовыя актывісты, а таксама вядомы бард Андрэй Мельнікаў, аўтар песьні «У нядзельку параненьку», прысьвечанай слыннай гістарычнай падзеі, і гісторык Юры Копцік, адзін з заснавальнікаў бардаўскага фэсту «Аршанская бітва», правядзеньне якога ў апошнія гады зрывае раённая міліцыя.
Намесьнік старшыні аргкамітэту, аршанскі ўраджэнец, мастак Мікола Купава лічыць, што гэтая паездка — ня толькі даніна памяці палеглым ваярам:
Прысутныя запалілі сьвечкі перад мэмарыяльным каменем у гонар бітвы на ўзьбярэжжы рэчкі Крапіўны і каля падножжа Крыжа памяці, усталяванага як напамін пра палеглых.
Прысутныя на сустрэчы выказалі вялікія сумневы, што ў Беларусі сьвяткаваньне будзе магчыма правесьці без аніякіх праблемаў. Прынамсі, пакуль беларускія ўлады ня вельмі ахвотна падтрымліваюць ініцыятывы аргкамітэту. Так, на адрас аршанскіх райвыканкаму і Савету дэпутатаў ужо накіравалі ліст з шэрагам прапановаў ад сяброў нацыянальнага камітэту па сьвяткаваньні юбілею бітвы пад Воршай: перайменаваць вуліцу Леніна ў праспэкт Канстанціна Астроскага; плошчу, на якой стаіць помнік Леніну, назваць плошчай Аршанскай Перамогі і на гэтай плошчы ўзьвесьці помнік Канстанціну Астроскаму; вуліцы Карла Маркса надаць імя Юрыя Радзівіла, вуліцы Савецкай надаць імя Івана Сапегі — герояў Аршанскай бітвы. Але адказу на гэты ліст пакуль так і не атрымалі.

«Мы паглядзелі, як гэтае месца можна падрыхтаваць да сёлетніх 500-х угодкаў пераможнай бітвы. Вядома, у будучыні тут павінен быць помнік палкаводцу Канстанціну Астроскаму, які кіраваў войскам ВКЛ падчас Аршанскай бітвы. Вельмі кепска, што апошнімі гадамі ўлады імкнуцца сарваць такое цікавае мерапрыемства, як бардаўскі фэст, ініцыяваны Андрэем Мельнікавым і Юрыем Копцікам. Мы паспрабуем сёлета зрабіць пэўныя захады — у прыватнасьці, напісаць некалькі зваротаў, каб такіх прыкрых інцыдэнтаў, як разгон удзельнікаў, у юбілейны год ня здарылася».
Прысутныя запалілі сьвечкі перад мэмарыяльным каменем у гонар бітвы на ўзьбярэжжы рэчкі Крапіўны і каля падножжа Крыжа памяці, усталяванага як напамін пра палеглых.
А пасьля ў Воршы прайшла сустрэча Міколы Купавы і Аляксандра Жучкова — менскіх чальцоў аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-х угодкаў Аршанскай перамогі — зь мясцовымі грамадзкімі актывістамі. Паводле Аляксандра Жучкова, сьвяткаваньне гэтых угодкаў павінна прайсьці па ўсёй Беларусі. Прыкладам, у розных гарадах прапануецца стварыць турыстычныя групы ды правесьці вандроўкі, зьвязаныя з гэтай падзеяй, правесьці музычна-літаратурныя фэсты з удзелам рыцарскіх клюбаў ды рэканструктарскіх суполак у Менску, Воршы і Барысаве, арганізаваць шэраг мастацкіх выставаў і канцэртаў — ужо ня толькі ў Беларусі, але і ў Вільні, і ў Беластоку, і ў Варшаве.
Прысутныя на сустрэчы выказалі вялікія сумневы, што ў Беларусі сьвяткаваньне будзе магчыма правесьці без аніякіх праблемаў. Прынамсі, пакуль беларускія ўлады ня вельмі ахвотна падтрымліваюць ініцыятывы аргкамітэту. Так, на адрас аршанскіх райвыканкаму і Савету дэпутатаў ужо накіравалі ліст з шэрагам прапановаў ад сяброў нацыянальнага камітэту па сьвяткаваньні юбілею бітвы пад Воршай: перайменаваць вуліцу Леніна ў праспэкт Канстанціна Астроскага; плошчу, на якой стаіць помнік Леніну, назваць плошчай Аршанскай Перамогі і на гэтай плошчы ўзьвесьці помнік Канстанціну Астроскаму; вуліцы Карла Маркса надаць імя Юрыя Радзівіла, вуліцы Савецкай надаць імя Івана Сапегі — герояў Аршанскай бітвы. Але адказу на гэты ліст пакуль так і не атрымалі.
8 верасьня 2014 году спаўняецца 500 гадоў вялікай перамозе беларускага войска над Масквой пад Воршай. Аршанская перамога над войскам Маскоўскай дзяржавы была па ўсіх паказьніках бліскучай. 30 тысяч жаўнераў ВКЛ цалкам разграмілі 80-тысячнае войска Маскоўскага княства. Войскам ВКЛ камандаваў найвышэйшы гетман, князь Канстанцін Астроскі. Ён на свае сродкі ўтрымліваў прыватнае войска, здабыў 63 перамогі над маскоўцамі і татарамі.