Карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага са здымачнай групай адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Здымачную групу супрацоўнікі міліцыі пратрымалі каля дзьвюх гадзін і адпусьцілі, не складаўшы пратаколаў, бо ніякага складу правапарушэньня ў іх дзеяньнях не было.
«Высьветлілі асобы, усё было вельмі карэктна», — распавёў Валер Каліноўскі.
Журналістаў затрымалі каля «Мінск Арэны», дзе яны вялі трансьляцыю з вуліцаў.
Вось поўнае відэа трансьляцыі: