Беларуская валянтэрка на «Эўрабачаньні» распавядае пра атмасфэру на фэстывалі і высока ацэньвае шанцы беларускага канкурсанта Тео на перамогу.
Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2014» сьпявак ТЕО (Юры Вашчук) выступае ў другой частцы паўфіналу. Наўпроставую трансьляцыю вядуць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
Юлія Чорная — беларуская валянтэрка на «Эўрабачаньні», жыве ў Даніі. Ёй даручылі суправаджаць беларускую дэлегацыю. Юлія распавяла пра атмасфэру на фэстывалі і пра шанцы беларуса на перамогу:
«Беларускай дэлегацыі ўсё цікава, яны вельмі камунікабэльныя. Мы езьдзілі вакол Капэнгагену, глядзелі на замкі і палацы, на шопінг, рабілі рознае, але ў прынцыпе вельмі мала часу. Яны ўвесь час занятыя: журналісты, камэнтатары, і цяжка рабіць нешта па-за праграмай».
«Што да беларускага выступоўцы, то ў нас ёсьць усе шанцы выйграць. Вельмі добры нумар, і ўвогуле, цёпла сустракаюць беларусаў у Даніі. Вось два дні таму мы былі ў кавярні, дзе выступаў Тео, сьпяваў песьню на беларускай мове, і яго добра сустрэлі фанаты. Увогуле, Тэо вельмі добра ставіцца да беларускай культуры, ён езьдзіць запісвае беларускія песьні, а таксама робіць тэлевізійную праграму пра беларускую культуру і беларускія сьпевы. І мне вельмі прыемна зь ім камунікаваць».
«Наагул Эўрабачаньне ўспрымаецца як палітычны конкурс толькі ў нашых краінах, ва Ўсходняй Эўропе. На Захадзе гэта зусім непалітычны фэстываль. Наконт Расеі і Ўкраіны — тут стараюцца гэта не камэнтаваць. Артысты прыяжджаюць сюды сьпяваць. Ад Расеі вось прыехалі дзьве дзяўчыны, якія прынцыпова адмаўляюцца камэнтаваць палітыку».
«Я адмыслова высьвятляла гэтае пытаньне. Паколькі ў Крыме яшчэ не зьмянілі тэлефонныя лініі, таму галасы з Крыму будуць лічыцца за Ўкраіну».
«У Эўропе аўдыторыя Эўрабачаньня — гэта сэксуальныя мяншыні. І я была зьдзіўленая, калі пабачыла, што гэты конкурс арганізуецца і вітаецца вельмі горача гэтым пластом насельніцтва. Мне цяжка патлумачыць чаму, але я ніколі ня бачыла столькі прадстаўнікоў сэксуальных мяншыняў у адным месцы.
Вельмі шмат размоваў наконт барадатай жанчыны з Аўстрыі Канчыты, шмат розных меркаваньняў. Напрыклад, нашым людзям ня вельмі падабаецца такое, нават былі пратэсты, спробы байкоту, але тут яе вельмі любяць, і ў яе вельмі прыгожы нумар. Яны выступае за свабоду самавыражэньня, і павінны быць такія выступоўцы таксама».

«Калі глядзіш па тэлевізары, цяжка ацаніць, як гэта ўсё рыхтуецца, колькі тут рэпэтыцыяў і папярэдняй працы. Яшчэ тут вельмі прыгожая і дарагая сцэна. У каманды Эўрабачаньня ўсяго 40 сэкундаў, каб зьнесьці раяль і прынесьці батут, напрыклад».
Беларуская дэлегацыя: інтэрвію, замкі ды шопінг
«Беларускай дэлегацыі ўсё цікава, яны вельмі камунікабэльныя. Мы езьдзілі вакол Капэнгагену, глядзелі на замкі і палацы, на шопінг, рабілі рознае, але ў прынцыпе вельмі мала часу. Яны ўвесь час занятыя: журналісты, камэнтатары, і цяжка рабіць нешта па-за праграмай».
Пра шанцы Тео
«Што да беларускага выступоўцы, то ў нас ёсьць усе шанцы выйграць. Вельмі добры нумар, і ўвогуле, цёпла сустракаюць беларусаў у Даніі. Вось два дні таму мы былі ў кавярні, дзе выступаў Тео, сьпяваў песьню на беларускай мове, і яго добра сустрэлі фанаты. Увогуле, Тэо вельмі добра ставіцца да беларускай культуры, ён езьдзіць запісвае беларускія песьні, а таксама робіць тэлевізійную праграму пра беларускую культуру і беларускія сьпевы. І мне вельмі прыемна зь ім камунікаваць».
Эўрабачаньне не без палітыкі
«Наагул Эўрабачаньне ўспрымаецца як палітычны конкурс толькі ў нашых краінах, ва Ўсходняй Эўропе. На Захадзе гэта зусім непалітычны фэстываль. Наконт Расеі і Ўкраіны — тут стараюцца гэта не камэнтаваць. Артысты прыяжджаюць сюды сьпяваць. Ад Расеі вось прыехалі дзьве дзяўчыны, якія прынцыпова адмаўляюцца камэнтаваць палітыку».
Галасы з Крыму будуць лічыцца як з Украіны
«Я адмыслова высьвятляла гэтае пытаньне. Паколькі ў Крыме яшчэ не зьмянілі тэлефонныя лініі, таму галасы з Крыму будуць лічыцца за Ўкраіну».
Мэтавая аўдыторыя Эўрабачаньня — сэксуальныя мяншыні