Першае інтэрвію на волі вызвалены сёньня з калёніі «Віцьба-3» палітвязень Андрэй Гайдукоў даў Свабодзе. Ён адказаў на пытаньні пра турму, пра сьледзтва, пра прычыны свайго пакараньня.
— Андрэй, як ты думаеш, чаму ўвогуле ўзьнікла гэтая шпіёнская справа супраць цябе?
— Яшчэ да арышту на мяне шмат ціснулі, каб я спыніў сваю грамадзкую дзейнасьць. Калі я рыхтаваў дакумэнты для заснаваньня Таварыства маладых інтэлектуалаў, да мяне пачалі прыяжджаць супрацоўнікі КДБ. Прыяжджалі і на «Нафтан», і ў Полацкі ўнівэрсытэт, дзе я вучыўся, і папярэджвалі, каб я кінуў гэтую дзейнасьць. Але я, відаць, недаацаніў сур’ёзнасьць іх намераў. Мой арышт і гэтая сфальсыфікаваная справа — фактычна працяг таго ціску і тых пагрозаў, толькі яны іх ажыцьцявілі. У прынцыпе, Таварыства маладых інтэлектуалаў задумвалася як арганізацыя-альтэрнатыва БРСМ, якая будзе прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасьці ў моладзевае асяродзьдзе. Даведаўшыся пра гэтую арганізацыю, КДБ і пачаў мяне перасьледаваць«.
— Ці сапраўды ты атрымліваў замежныя грошы?
— Я разьлічваў на фінансаваньне ад амбасады ЗША для сваёй арганізацыі. Калі мяне выклікалі на нейкую сустрэчу, думаў, што сустракаюся з дыпляматамі, а насамрэч гэта былі супрацоўнікі КДБ. На сустрэчы перадалі дакумэнты, а там, аказваецца, было трыста даляраў, пра якія я і ня ведаў. Толькі ўзяў дакумэнты — схапілі, і гэтак грошы апынуліся ў справе.
— Андрэй, як увогуле ставіліся да цябе сьледчыя КДБ?
— Сьледчыя КДБ ціснуць на падсьледных вельмі моцна і ўжываюць розныя недазволеныя прыёмы. Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў пра гэта вельмі дакладна напісаў. У «амэрыканцы» ўсё так і ёсьць, як ён апісаў. Магу толькі дадаць, што там яшчэ ёсьць катаваньне холадам. Побач са мной у адной камэры сядзеў былы віцэ-мэр Менску Васільеў, дык на яго ціснулі нават больш, чым на мяне. Але, наколькі я ведаю, ён сябе вінаватым так і не прызнаў. Тым ня менш яму ўсё роўна далі 14 год турмы...
Калі каля КДБ у Віцебску ўзарвалі нейкае выбуховае прыстасаваньне, сьледчыя адразу западозрылі, што я магу мець да гэтага дачыненьне. Мяне вельмі жорстка некалькі дзён прэсавалі. Цяпер я ведаю, што за гэтую справу асудзілі нейкую жанчыну, і зь мяне былі зьнятыя ўсе падазрэньні. Тады ж сьледчыя КДБ падазравалі, што ў мяне цэлая тэрарыстычная групоўка...
Увогуле, я расчараваўся ў працы сьледчых КДБ. Занадта ў іх нізкая кваліфікацыя. Напрыклад, ніводнага дакумэнта па «Нафтану» ў маёй справе не было (нібыта я шпіёніў на «Нафтане»). Спачатку мне інкрымінавалі тое, што я нібыта зьбіраўся перадаць аналітычныя матэрыялы пра стан правоў чалавека ў Беларусі. Потым яны зразумелі, што калі прызнаюць аналітычныя матэрыялы, то гэтым самым прызнаюць, што факты парушэньня правоў чалавека былі. Тады проста пакінулі, што я нібыта рыхтуюся перадаць нейкую сакрэтную інфармацыю, але для мяне і цяпер застаецца невядомым, якую.
— Што можаш сказаць пра палітычныя настроі ў калёніях?
— Іх вельмі цяжка вызначыць, бо людзі баяцца гаварыць на гэтую тэму. Але, напрыклад, у Віцебскай і Магілёўскай калёніях памятаюць палітвязьняў: Каваленку, у «Віцьбе-3» памятаюць Казуліна і Саньнікава і спачуваюць ім. Там яны дагэтуль карыстаюцца аўтарытэтам, таму я лічу, што спачуваюць іхнім поглядам.
Вязьні больш кажуць пра свае справы, з-за якіх яны сядзяць. Мне здаецца, што палова людзей лічыць сябе невінаватымі абгрунтавана. Былі людзі, у якіх у прысудах напісана, што «у нявызначаным месцы ад нявызначанай асобы атрымаў наяўныя ці безнаяўныя грошы». То бок фактычна справы не даказаныя, асабліва што тычыцца эканамічных злачынстваў, але людзі сядзяць.
— Ці магчыма было неяк адстойваць свае правы ў калёніях?
— Увогуле, адна зь вялікіх праблемаў у беларускіх турмах і калёніях — што немагчыма скардзіцца на парушэньні правоў вязьняў. Калі прыяжджае пракурорская праверка, да яе пускаюць толькі актывістаў, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, а тыя кажуць, што ўсё добра. А вязьняў, у якіх ёсьць на што паскардзіцца, да правяраючых нават не пускаюць.
Калі мяне толькі прывезьлі ў віцебскую калёнію «Віцьба-3», адбыў карантын — і адразу кінулі на дзесяць дзён у карцэр. Для чаго? За гэты час, пакуль я сядзеў у карцэры, усе мае рэчы, усе мае паперы пералапацілі — шукалі тое, што ім будзе цікава. А там было шмат скаргаў, у тым ліку скаргі ад вязьняў. Зараз давядзецца пісаць гэтыя скаргі ізноў, на імя пракурора.

На сустрэчы перадалі дакумэнты, а там, аказваецца, было трыста даляраў, пра якія я і ня ведаў