Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў сэпаратыстаў ва Ўсходняй Украіне адкласьці рэфэрэндумы пра самавызначэньне, заплянаваныя на 11 траўня.
Акрамя гэтага, Пуцін паведаміў, што Расея адвяла войскі ад украінскай мяжы. Чым можна патлумачыць апошнія заявы кіраўніка Расеі? Ці можна лічыць, што Крэмль канчаткова вырашыў пайсьці на дээскаляцыю канфлікту, ці гэта толькі хітры манэўр? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч.
Цыганкоў: Заявы Пуціна ўжо ацэньваюцца як сэнсацыйныя. Што магло паўплываць на пазыцыю кіраўніка Расеі? Ці заходнія санкцыі дасягнулі такога ўзроўню, ці дзеяньні ўкраінскіх сілавікоў — чаму Пуцін (на думку многіх) даў задні ход?
Мацкевіч: Па-першае, гэтага варта было чакаць, бо дзеяньні сусьветнай супольнасьці дарма не праходзяць. Рана ці позна гэта павінна было адбыцца, і добра, што гэта адбылося без канчатковай эскаляцыі ваеннага канфлікту.
Па-другое, гэтымі сваімі словамі Пуцін ускосна прызнаецца, што ён пэўным чынам кіруе (можа, не да канца яго кантралюючы) гэтым так званым сэпаратысцкім рухам. На самой справе ён хутчэй здрадніцкі, бо сэпаратысты выступаюць за незалежнасьць, а не за далучэньне да іншай дзяржавы. А тут ужо людзі, якія працуюць на анэксію.
Што выклікала? Відаць, трэба прызнаць, што Пуцін не да канца звар’яцеў і можа неяк прагназаваць вынікі сваіх дзеяньняў. Бо тыя дзеяньні, няхай сабе асьцярожныя і ня вельмі рашучыя, з боку ЗША і Эўразьвязу вядуць да вельмі кепскіх вынікаў для Расеі. І таму Пуцін вырашыў адступіць. Але гэта зусім ня значыць, што ён адмовіўся ад сваіх мэтаў.
Цыганкоў: За апошнія месяцы палітыка Расеі выклікае столькі недаверу і ў суседзяў, і ўва ўсёй міжнароднай супольнасьці, што кожны крок Масквы разглядаецца і з гэтага гледзішча. Ці можа быць гэты манэўр Пуціна нейкім часовым адступленьнем, каб потым «ударыць з новай сілай»?
Мацкевіч: Цалкам можа быць. Тут усё можа атрымацца больш складана. У тым сэнсе, што Пуцін, ініцыяваўшы «сэпаратысцкі рух» ва Ўкраіне праз сваіх агентаў, у пэўны час страціў кантроль за гэтым працэсам. Там ужо пайшла пэўная самадзейнасьць гэтых груповак. І гэта ставіць пад сумнеў дасягненьне ягоных уласных мэтаў. А калі ўстае такая пагроза, то даводзіцца перапыніць дзейнасьць, каб перагрупавацца.