Кіраўніка швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які плянаваў наведаць Беларусь, затрымалі ў транзытнай зоне Нацыянальнага аэрапорта «Менск».
Памежнікі паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены.
Як расказаў Марцін Угла швэдзкаму выданьню Göteborgs-Posten, ён прыляцеў у Менск з квітком на матч хакейнага чэмпіянату сьвету. Улады Беларусі абяцалі, што замежнікам з такімі квіткамі ня будзе патрэбная віза. Паводле праваабаронцы, яму сказалі, што ён знаходзіцца ў сьпісе непажаданых асоб, якім забаронена ўяжджаць у Беларусь.
Угла сочыць за разьвіцьцём падзей у Беларусі на працягу многіх гадоў. Östgruppen мае шырокую сетку кантактаў у беларускіх дэмакратычных колах і шмат гадоў супрацоўнічае зь вядучымі праваабарончымі арганізацыямі Беларусі.
У 2010 годзе амбасада Беларусі ў Стакгольме адхіліла заяўку Марціна Углы на візу. Ніякія афіцыйныя прычыны падобнага рашэньня тады не падаваліся.