Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Вашынгтон. Кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан працягвае афіцыйны візыт у ЗША.
Кіеў. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Ўільям Хэйг прыбывае зь візытам ва Ўкраіну.
Менск. Да Дня перамогі Музэй гісторыі беларускай літаратуры і Музэй гісторыі беларускага кіно рэалізуюць праект «Праўда вайны: літаратура і кіно». 6 траўня – дзень Алеся Адамовіча. Месца – музэй гісторыі кіно. Пачатак а 15.00.
Капэнгаген. Першы паўфінал конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2014».
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1856 – нарадзіўся Зыгмунд Фройд, стваральнік тэорыі псыхааналізу.
1861 – нарадзіўся Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году.
1903 – памёр Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.
1904 – нарадзіўся Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1905 – нарадзіўся Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. У 1935 годзе рэпрэсаваны, на 8 гадоў пазбаўлены волі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сыбіры, Комі АССР.
1926 – памёр Казімір Сваяк, беларускі паэт, каталіцкі сьвятар.
1934 – памёр Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, консул БНР у Празе.
1949 – памёр Марыс Мэтэрлінк, бэльгійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1911 году.
1953 – нарадзіўся Тоні Блэр, лідэр Лейбарысцкай партыі, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі гэтай краіны з 1997 па 2007.
1966 – у Менску ўрачыста адкрыўся новы Палац спорту.
1992 – памерла Марлен Дзітрых, нямецкая і амэрыканская акторка.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Яшчэ пяскі магілы сьвежай
Пад сонцам Крыму не цьвілі…
Спытай у чайкі беласьнежнай,
Хто там пахованы й калі?..
Чыя забытая магіла,
Травой парослыя сьляды?..
Спытаю ў чайкі белакрылай,
Адкажа чайка мне тады:
«Дзе скалаў стромкія абрысы
Ад вока крадуць чырвань-сьвет,
Пад сьценьмі стройных кіпарысаў,
Памёр вялікіх дум паэт».
Памёр паэт на сьцежках славы
І рукі ў роспачы зацяў.
Ў грудзях з сухотнаю атравай
Адцьвіў у росквіце жыцьця!..
Памёр паэт!.. Ды песьня вечна!..
Яна зьвіла яму вянок!..
Бо ў чарцы пеніцца адвечна,
Жыцьцёва-хмельнае віно!..
Над морам ноч…
Маўчыць магіла…
Зьвіліся сьцені на расе.
Пад крыкі чайкі белакрылай
Пажоўкла моладасьць ў красе!..
Паўлюк Трус. Памяці Максіма Багдановіча