Беларускі журналіст, карэспандэнт выданьня «Новы час» Зьміцер Галко 4 траўня назіраў спачатку марш Антымайдану, а затым і марш Эўрамайдану ў Адэсе, дзе сёньня ўсё яшчэ хаваюць тых, хто загінуў у пятнічных сутыкненьнях. Сваімі ўражаньнямі Зьміцер Галко падзяліўся з Радыё Свабода.
— Давайце пачнём зь першага мерапрыемства, якое адбывалася ўчора ўдзень — шэсьця Антымайдану. У яго была цікавая адметнасьць — не было ніводнага расейскага сьцяга. Людзі ішлі альбо пад царкоўнымі харугвамі, альбо пад сьцягам Адэсы. Штурм будынку міліцыі выглядаў вельмі дзіўна. Безумоўна, гэта быў сабатаж з боку адэскай міліцыі. Зь яе боку не было выстаўлена ніводнай баявой групы, якой можна было б хаця б спужацца. Такім чынам, пасьля шэсьця Антымайдану было цьвёрдае перакананьне, што ўлада ў горадзе мяняецца, зараз пачнуцца захопы іншых будынкаў, як у Данецку. Тым ня менш, Майдан увечары сабраўся. Прычым прыйшлі вельмі матываваныя людзі, узброеныя калі не агнястрэльнай зброяй, то, прынамсі, дубінкамі.
— Ці пайшлі ў ход гэтыя дубінкі? Ці сустрэліся ўдзельнікі дзьвюх акцыяў?
— Прыхільнікі Майдану спачатку прайшлі вялікім маршам па горадзе, сустрэліся з новым начальнікам міліцыі, выказалі яму свае прэтэнзіі. Пасьля пайшлі на Кулікова поле. На шчасьце, антымайданаўцы адтуль ужо сышлі ці, можа, зьбеглі. Таму сутычак ніякіх не адбылося. Усё скончылася тым, што проста зьмяніліся сьцягі. Тут зараз людзі жартуюць, што гэта нагадвае гульню «Зарніца»: адны прыйшлі і павесілі свой сьцяг, затым прыйшлі іншыя і замянілі гэты сьцяг на іншы.
— Учора пачаліся пахаваньні тых, хто загінуў у Доме прафсаюзаў. Сёньня жалобныя мерапрыемствы працягваюцца. Ці гэта нейкім чынам адбіваецца на жыцьці горада?
— Як на мой погляд, тут усё адбываецца, як у Марыюпалі — пахаваньні не ператвараюцца ў палітычныя маніфэстацыі. Гэта цікавы фэномэн, і мне складана яго патлумачыць. Тым больш, што ўсе ведаюць, што пасьля сьмерцяў людзей на Майдане ў Кіеве адразу зьявілася «Нябесная сотня», а разьвітаньні зь нябожчыкамі мелі ярка выражаную палітычную афарбоўку, труны ўрачыста праносілі па поўным людзей Майдане. А тут загінулых хаваюць асобна сем’і і знаёмыя. І палітычныя акцыі з гэтага ня робяцца. Прынамсі, тыя пахаваньні, якія былі ўчора, ня мелі аніякай палітычнай афарбоўкі.
— У Адэсе новы кіраўнік міліцыі, улады адправілі сюды дадатковае спэцпадразьдзяленьне МУС. Гэта можна ўспрымаць як нармалізацыю сытуацыі ў горадзе?
— Дэстабілізаванай сытуацыю ў Адэсе не назавеш. Яна не нагадвае ні Данецк, ні тым больш Славянск. І чалавек можа тут пачувацца больш-менш нармальна. Няма ні блёк-пастоў сэпаратыстаў, няма іх лягеру, не захоплены ніводзін будынак. Магу сказаць, што Адэса застаецца ўкраінскай.