Журналіст газэты «Новы час» Зьміцер Галко, які знаходзіцца ў Данецку, пагутарыў з прадстаўніком прэзыдэнта Расеі Ўладзімерам Лукіным.
Галко: Ня ведаю. наколькі спадар Лукін можа адказваць за свае словы, але ён на маё пытаньне "Ці будзе ўварваньне расейскіх войскаў?" ён адказаў, што а ні ў якім разе. Ён абсалютна ўпэўнены, што ўварваньня рпсейскіх войскаў ня будзе. Я спытаўся ў яго пра астатніх закладнікаў, гэта ўкраінскія журналісты ды шмат хто іншыя. Ці бачыў ён іх, ці размаўляў зь імі? Ён сказаў, што гэта не яго справа, ён ня хоча ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ўкраіны. Я тады запытаўся, ці лічыць ён дасюль, што гэта ўнутраныя справы Ўкраіны, ці ня мае да гэтага дачыненьня Расея? Ён проста ўнік гэтага пытаньня, адказаў, што ня можа гэтага пракамэнтаваць.
Знаткевіч: Як успрынялі ў Данецку пачатак антытэрарыстычнай апэрацыі?
Галко: Я адмыслова не высьвятляў гэтага пытаньня, але я магу зрабіць выснову на падставе размоваў, якія ў мяне былі. Чаму сэпаратызм не сьціхае, чаму гэта ўсё працягваецца? Асноўная прычына і віна цэнтральнай ўлады ў тым, што яны бязьдзейнічаюць. Таму ў гэтай сытуацыі вакууму ўлады людзі цягнуцца, скажам гэтак, да гравітацыйнага цэнтру сілы. І калі сілай робяцца гэтыя сэпаратысцкія фармаваньні, яны цягнуцца да іх. Я зараз меў размову з калегай, якая знаходзіцца ў Славянску - там амаль нічога ня вызваленаю. І Краматорск, і Славянск дасюль знаходзяцца амаль прад поўным кантролем сэпаратыстаў.