Праз ахвяраў беспарадкаў у Адэсе і загінулых падчас антытэрарыстычнай апэрацыі на Данеччыне ва Ўкраіне аб’яўленая двухдзённая жалоба. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе в. а. прэзыдэнта Украіны Аляксандра Турчынава.
«Другога траўня стала для Ўкраіны трагічным днём. Я падпісаў указ аб двухдзённай жалобе ва Ўкраіне па героях, якія загінулі падчас антытэрарыстычнай апэрацыі, і па загінулых падчас трагічных падзей у Адэсе», — адзначыў Аляксандар Турчынаў.
Напярэдадні гарадзкая рада Адэсы абвясьціла ў горадзе трохдзённую жалоба па загінулых у сутыкненьнях і перастрэлках паміж актывістамі за адзінства Украіны і прарасейскімі сэпаратыстамі. У сувязі з трагічнымі падзеямі жалоба ў Адэсе абвешчаная 3, 4 і 5 траўня.
Па дадзеных міліцыі ў Адэскай вобласьці, у выніку падзеяў у Адэсе 2 траўня загінулі каля 40 чалавек і дзьве сотні атрымалі раненьні.