Большасць членаў Рады бясьпекі ад розных краінаў сьвету выступілі са словамі падтрымкі антытэрарыстычнай апэрацыі, якую праводзіць Украіна на сваёй тэрыторыі.
Толькі Кітай абмежаваўся дыпляматычна нэўтральнай заявай. Прадстаўнік гэтай краіны падкрэсьліў, што КНР «глыбока непакоіць» сытуацыя ў Украіне. І дадаў, што Пэкін хацеў бы бачыць «палітычнае ўрэгуляваньне на аснове дыялёгу, а не канфрантацыі».
Украіна падзякавала сусветнай супольнасьці за падтрымку і адэкватны аналіз сытуацыі.
«Мы афіцыйна заяўляем аб тым, што ніякіх танкаў, ніякіх ракет не выкарыстоўвалі супраць цывільнага насельніцтва. Расейскія заявы аб удзеле няўрадавых узброеных груп у антытэрарыстычнай апрацыі не адпавядаюць рэчаіснасьці. Абсалютна цынічнае і фальшывае цьверджанне Расеі аб тым, што былі англамоўныя замежнікі. Мы афіцыйна заяўляем, адзіныя замежныя вайскоўцы ва Ўсходняй Украіне - гэта расейскія дывэрсанты і наёмнікі», - адзначыў прадстаўнік Украіны ў дыскусіі.
З крытыкай кіраўніцтва Ўкраіны выступіла толькі Расея. Яе прадстаўнік Віталі Чуркін не абмежаваўся сваім пратакольным выступам і запатрабаваў дадатковага слова ў канцы пасяджэньня.
У ім Чуркін зноў раскрытыкаваў дзеяньні Кіева і пазыцыю ЗША, а таксама адзначыў, што Расея не адмаўлялася ад выкананьня дамоўленасьцяў ад 21 лютага (пагадненьне ў Кіеве паміж Януковічам, тагачаснай апазыцыяй і заходнімі амбасадарамі, якую прадстаўнік Масквы адмовіўся падпісваць) і 17 красавіка (пагадненьне ў Жэнэве адносна дээскаляцыі канфлікту ў Украіне паміж Кіевам, Брусэлем, Вашынгтонам і Масквой) бягучага года.
У адказ на крытыку прадстаўніца ЗША Саманта Паўэр заявіла, што з боку РФ чарговы раз выкарыстоўваецца хлусьня. Паўэр нагадала, што Вашынгтон выступаў з асуджэньнем сілавых дзеяньняў і заняцьця памяшканьняў майданаўцамі падчас акцый пратэсту ў Кіеве гэтай зімой, хоць Чуркін казаў, што такога факту не было. Паўэр падала дату гэтай заявы Амэрыкі і запатрабавала ад апанэнта абвяржэньня яго хлусьлівых слоў.
Акрамя таго, амэрыканская дыпляматка акцэнтавала ўвагу на тым, што Расея была адзіным бокам перамоваў, які адмовіўся падпісваць пагадненьні 21 лютага, да якіх Крэмль пастаянна апэлюе апошнім часам. Таму, на думку Паўэр, Расея ня мае права патрабаваць іх выкананьня, таму што яно - справа тых, хто падпісваў дамоўленасьці.
Чуркін пац;вердзіў сур'ёзнас;ць намеру аднавіць актуальнас;ць палажэн;няў пагаднен;ня ў Жэн`ве, заклікаўшы Radu бяс;пекі ААН супольнай заявай прыняць гэтыя дамоўленасьці як абавязковыя да выкананьня.
Рада бясьпекі ААН даручыла сакратарыяту прапрацаваць гэтае пытаньне да наступнага пасяджэньня. Пасьля чаго сёньняшняя дыскусія была абвешчана закрытай.