Журналісты, якія прыедуць у Менск асьвятляць хакейны чэмпіянат сьвету, атрымаюць ад беларускіх праваабаронцаў спэцыяльны кейс. У тэчках будзе інфармацыя пра палітычных вязьняў. Гэту інфармацыю маладыя кансэрватары зь Літвы будуць перадаваць турыстам, якія паедуць у Менск на спаборніцтвы празь Вільню.
А 1 траўня ў Вільні ўлёткі пра беларускіх палітвязьняў раздавалі і жыхарам Літвы, і грамадзянам Беларусі, якія прыехалі сюды на традыцыйныя закупы. Пра гэта гаварылі сёньня ў Менску падчас дыскусіі пра «палітычныя зачысткі», якія перад чэмпіянатам праводзяць беларускія ўлады.
Праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі адзначаюць: зачысткі перад чэмпіянатам сьвету ўлады праводзяць надзвычай брутальна — нават без фармальнай матывацыі для арыштаў і прысудаў актывістам. І чым бліжэй чэмпіянат сьвету, тым вастрэйшая будзе гэтая праблема. А што можна зрабіць у адказ?
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапануе стварыць агульнабеларускую дошку ганьбы:
«На ёй будзем разьмяшчаць поўную інфармацыю пра тых людзей, якія маюць непасрэднае дачыненьне да гэтых зачыстак. Гэта — судзьдзі, міліцыянты, калі гэта па месцы навучаньня ці працы — у іх жа ёсьць начальнікі. Трэба ім стварыць дыскамфорт унутры краіны. Другое — на аснове гэтай дошкі скласьці беларускі сьпіс тых людзей, якія парушаюць Канстытуцыю і міжнародныя абавязаньні Беларусі. І ў адносінах да якіх, на наш погляд, павінны існаваць кропкавыя санкцыі».
Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч прызнае, што ўплываць на ўладу фактычна немагчыма. Яна ігнаруе ўсе спробы праваабаронцаў што да кантактаў і перамоваў. Таму застаецца прыцягваць да падзеяў увагу міжнароднай супольнасьці. У выпадку чэмпіянату сьвету — найперш замежных журналістаў:
«Зараз мы рыхтуем спэцыяльны кейс для замежных журналістаў, якія сюды прыедуць вельмі масава. Мы зробім апгрэйд нашага вясноўскага сайту, дзе будзе бачна поўная карціна па адвольных затрыманьнях, зьвязаных з хакеем. І яшчэ мы зробім прэс-кейсы пра агульную палітычную сытуацыю ў краіне з праваабарончага пункту гледжаньня, не паглыбляючыся ў палітычныя аспэкты. Мы ўсе літаральна сёньня рыхтуем гэтыя кейсы».
Не абмяжоўвацца толькі журналістамі, а даводзіць праўдзівую інфармацыю і да заўзятараў прапануе ад імя кааліцыі «Талака» Віктар Карняенка:
«Трэба выпусьціць улётку альбо нейкі іншы інфармацыйны матэрыял. І паведаміць шаноўным аматарам хакею, якія прыехалі да нас у Беларусь, што гэта сьвята не для ўсіх. Ёсьць людзі, якія сустракаюць гэтае сьвята ў турме. Назваць Дашкевіча ды іншых хлопцаў, пералічыць гэтыя прэвэнтыўныя затрыманьні. І трэба скарыстаць нашы міжнародныя сувязі з тымі ж літоўцамі, палякамі. Магчыма, у іх будзе менш праблемаў з распаўсюдам гэтай інфармацыі».
Першую такую спробу, дарэчы, зрабілі 1 траўня ў Вільні, дзе праходзіў партыйны зьезд літоўскіх кансэрватараў, — кажа Анатоль Лябедзька, які ўчора прысутнічаў на гэтым форуме:
«На вуліцы Вільні выйшлі маладыя людзі, кансэрватары ў майках кампаніі „Fair play“, з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі. Яны рабілі фатасэсію з жыхарамі Вільні, якія падтрымліваюць ідэю вызваленьня палітзьняволеных. Потым гэта перайшло ў сацыяльныя сеткі, сайты. І мы лічым, што гэта вельмі добрая кампанія інфармаваньня жыхароў суседняй краіны і ціску на беларускія ўлады».