Такое жыцьцё: Малітва бамжа
Your browser doesn’t support HTML5
Магілёўскі бадзяга Анатоль бамжуе 10 гадоў. У яго за плячыма турэмнае зьняволеньне й багатае на падарожжы жыцьцё. У ягонай біяграфіі праца ў далёкім Хабараўску, у родным Глуску ды Магілёве. Ён рабіў стропальшчыкам, цесьляром, трактарыстам. Быў пастухом. У свае 62 гады ня мае пэнсіі і харчуецца тым, што адшукае ў баках для сьмецьця. Зьбірае бутэлькі і мэталалом. А яшчэ шмат чытае. Калі сядзеў у турме, кажа, яна і прывучыла да кніжак. На волі кніжкі знаходзіць там, дзе і ежу — у баках са сьмецьцем. Анатоль верыць у Бога і на памяць без запінкі чытае малітвы.