У Варшаве сёньня адбылася сустрэча міністраў энэргетыкі Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве Эўрапейскай камісіі, прысьвечаная пастаўкам расійскага газу на ўкраінскі рынак і транзыце гэтага паліва ў Заходнюю Эўропу.
Заяўлена, што «Газпрам» гарантуе бесьперабойныя пастаўкі газу ва Украіну і ў Эўразьвяз да канца траўня.
Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, у перамовах прынялі ўдзел міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак, міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Украіны Юрый Продан, а таксама чалец Эўрапейскай камісіі, адказны за сфэру энэргетыкі Гюнтэр Отынгер. Яшчэ перад перамовамі адбылася сустрэча іх удзельнікаў з прэм’ер — міністрам Польшчы Дональдам Тускам, падчас якой абмяркоўвалася апошняя ініцыятыва польскага лідэра, якая атрымала назву «энэргетычны саюз».
Эўразьвяз акажа дапамогу украінскай кампаніі «Нафтагаз» у мадэрнізацыі, каб гэтая фірма была лепш падрыхтаваная да восеньска-зімовага пэрыяду. Паводле Отынгера, пытаньне цаны на расійскай газ для Украіны застаецца адкрытым, як і іншыя пытаньні, якія бакі маюць намер абмеркаваць у сярэдзіне і ў канцы траўня. Эўракамісар падкрэсьліў, што абодва бакі — украінскі і расейскі — выказалі добрую волю і жаданьне вырашыць канфлікт. Міністар энэргетыкі Ўкраіны Юрый Продан падкрэсьліў, што Кіеў мае намер зьвярнуцца ў арбітражны суд, калі Масква не пагодзіцца на зьніжэнне цэнаў на газ для Украіны.