На хвалі Свабоды: Год 1996

Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
1996 год. Сям’я радыё- і тэлестанцыяў пад кантролем Бюро міжнароднага вяшчаньня Злучаных Штатаў павялічылася яшчэ на адну адзінку. 29 верасьня перадачай на кітайскай мове пачало сваю працу Радыё Свабодная Азія. Цяпер, апрача кітайскай, Радыё Свабодная Азія вядзе перадачы яшчэ і на тыбэцкай, уйгурскай, бірманскай, віетнамскай, лаоскай, кхмэрскай і карэйскай мовах ды на кантонскім дыялекце кітайскай. Бальшыня праграмаў Радыё Свабодная Азія і дагэтуль няшчадна глушацца.

***

Чарнобыльскі шлях 1996 году ў Менску

Беларуская служба Радыё Свабода за год прыжылася ў Празе, значна пашырылася тэматычнае кола праграмаў. У 1996 годзе на нашых хвалях гучалі гэткія перадачы: «Беларуская Прага» Алены Ціхановіч, «Тэрра Інкогніта» Сержука Абламейкі, «Песьня Нон-Грата» Сержука Сокалава-Воюша, «Лябірынты посткамунізму» Міколы Іванова, «Сымбаль веры», агляд забароненай прэсы, «Палітвэрнісаж», «Рэтраспэкцыя», «Правы чалавека — асновы свабоды», «Новае пакаленьне выбірае», «Эўрапейскі кантэкст».

1996 год быў гарачым годам для нашых карэспандэнтаў у Беларусі. Храналёгію драматычных падзеяў гэтага году вы пачуеце пазьней у нашай перадачы, а зараз — аўтэнтычны эфір 1996 году. Гучыць фрагмэнт інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам на другі дзень пасьля сьвяткаваньня Дня Волі 24 сакавіка 1996 году, падчас якога адбыліся жорсткія сутычкі дэманстрантаў зь сіламі парадку.

Your browser doesn’t support HTML5

1996. Апошняе інтэрвію Лукашэнкі для Радыё Свабода



***
Год 1996 у сьвеце

Палітыка

Францыя пагаджаецца спыніць ядзерныя выпрабаваньні. — Расея спыняе вайну ў Чачэніі. — Паўдзённая Афрыка прымае новую канстытуцыю. — Барыс Ельцын паўторна абіраецца прэзыдэнтам Расеі. — Рух Талібан займае Кабул і захапляе ўладу ў Афганістане. — Біл Клінтан пераабраны прэзыдэнтам ЗША. — Мадлен Олбрайт становіцца першай жанчынай, якая займае пасаду дзяржсакратара Злучаных Штатаў.

Навука i тэхналёгія

У Брытаніі ўзьнікае неспакой з прычыны пашырэньня каровінага шаленства. — Колькасьць карыстальнікаў Інтэрнэту дасягае 45 мільёнаў чалавек. — Шатляндзкія навукоўцы праводзяць пасьпяховае клянаваньне авечкі з дрослых клетак — нараджаецца авечка Долі.

Літаратура

Нобэлеўская прэмія прысуджаная польскай паэтцы Віславе Шымборскай.

У 1996 годзе памірае джазавая сьпявачка Эла Фіцджэралд, актор Марчэла Мастраяні, актор і танцор Джын Келі, астраном Карл Саган, палітык Франсуа Мітэран.

Песьня году: Los Del Rio / Macarena

А зараз — зноў наш архіў. Фрагмэнт прэсавай канфэрэнцыі Віктара Ганчара ў дзень зьняцьця я з пасады старшыні Цэнтарвыбаркаму.

Your browser doesn’t support HTML5

1996. Віктар Ганчар пасьля зьняцьця з пасады старшыні Цэнтарвыбаркаму



***
1996 ГОД У БЕЛАРУСІ

9 студзеня — Пачынае працу Вярхоўны Савет 13-га скліканьня. Старшынём абіраецца Сямён Шарэцкі

24 сакавіка — Падчас Маршу Свабоды ў Менску тысячы людзей пратэстуюць супраць запрапанаванага Лукашэнкам саюзу з Расеяй

2 красавіка — Ельцын і Лукашэнка падпісваюць у Маскве Дамову аб Саюзе Беларусі і Расеі. У Менску адбыліся шэсьце і мітынг пратэсту

26 красавіка — Чарнобыльскі шлях, прысьвечаны 10-годзьдзю трагедыі, зьбірае каля 30 тысячаў чалавек. Мірнае шэсьце парушаюць сутычкі зь міліцыяй і АМОНам, каля 200 чалавек затрыманыя

Мітынг БНФ 24 сакавіка 1996 г, Менск

Красавік — Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык пакідаюць Беларусь і праз некалькі месяцаў атрымваюць палітычны прытулак у Злучаных Штатах

1 верасьня — улады зачыняюць незалежную беларускамоўную радыёстанцыю Радыё 101,2

18 кастрычніка — Падае ў адстаўку прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір

24 лістапада — Лукашэнка перамагае ў рэфэрэндуме аб зьменах у канстытуцыі

27 лістапада — Пасьля візыту расейскіх палітыкаў кіраўніцтва Вярхоўнага Савету спыняе працэс імпічмэнту супраць Лукашэнкі

28 лістапада — У адпаведнасьці са зьменамі ў канстытуцыі ўтвораны Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь

I на заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце рэпартаж Уладзімера Глода пра падрабязнасьці візыту ў Менск расейскіх палітыкаў, у выніку якога Вярхоўны Савет страціў шанец адхіленьня Лукашэнкі ад улады шляхам імпічмэнту.

Your browser doesn’t support HTML5

1996. Маскоўскія эмісары ратуюць Лукашэнку ад імпічмэнту

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ: